Темы

Лепшы работнік сацыяльнай абароны Бялыницкага раёна

Лепшы работнік сацыяльнай абароны Бялыницкага раёна

Сёлета па выніках спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму РЦСАН Лілія БЕЛЬСКАЯ прызнана лепшай у намінацыі «Лепшы работнік сацыяльнай абароны». Зона яе абслугоўвання – вёска Лямніца.

Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя Лямніца налічвала 71 двор, у якіх пражывала 380 жыхароў. Аднак адбыўшаяся потым урбанізацыя зрабіла сваю кепскую справу, паколькі перасяленне вясковых жыхароў у гарады паспрыяла паступоваму выміранню вёскі. На сёння тут дажываюць свой век састарэлыя грамадзяне, якія па тых ці іншых прычынах не пажадалі пакідаць свае родныя мясціны. Зразумела, што ў многіх з іх ёсць дзеці і ўнукі, але яны жывуць не побач, а ў горадзе. Нашчадкі не забываюць наведваць бацькоў, некаторыя з іх раз-пораз угаворваюць сваіх старых на пераезд да сябе ў горад. Але ж усе мы ведаем, як старэйшае пакаленне адносіцца да такіх прапаноў. Таму сацыяльны работнік Лілія БЕЛЬСКАЯ, якая даглядае састарэлых аднавяскоўцаў, з’яўляецца для ўсіх сапраўдным выратаваннем.
Лілія Сцяпанаўна нарадзілася ў вёсцы Усход Вішоўскага сельсавета. Пасля заканчэння школы, як і іншая вясковая моладзь, пераехала ў Магілёў. Спачатку працавала на камбінаце шаўковых тканін, потым уладкавалася кантралёрам у тралейбусны парк. Але жыццё прымусіла жанчыну вярнуцца на малую ра­дзіму: бацькі састарэлі, іх неабходна было даглядаць. Час ад часу дапамагала па гаспадарцы і іншым састарэлым землякам, не за грошы, проста па-суседску. Хутка ёй прапанавалі ­стаць сацыяльным работнікам РЦСАН. І вось ужо амаль 20 гадоў Ліля Бельская абслугоўвае састарэлых вяскоўцаў, якія маюць у гэтым патрэбу. На сёння ў кола яе абавязкаў уваходзіць абслугоўванне на даму 9 жыхароў Лямніцы. Іх узроставы дыяпазон ад 70 да 90 гадоў. У кожнага чалавека свой характар. Але да ўсіх сваіх падапечных Лілія Сцяпанаўна знайшла падыход.
– Самае складанае ў маёй працы тое, што ты прывыкаеш да іх, – дзеліцца жанчына. – Зразумела, людзі не вечныя, па законах жыцця рана ці позна некаторыя паміраюць, таму я вельмі цяжка перажываю, калі яны ідуць з жыцця. Яны мне становяцца як родныя. Жыц­цёвую гісторыю кожнага выдатна ведаю, бо сама пражыла тут немалы час. За гады нашых зносін людзі давяраюць мне самае патаемнае. Ведаю іх звычкі, перавагі, чым хварэюць. Загадзя заўважаю настрой чалавека. Напрыклад, прыходжу да Фені НІКІЦІНАЙ, бачу ж, што нешта яе турбуе, магчыма, падскочыў ціск, нешта баліць ці проста настрой сапсаваўся. На маё пытанне адказвае, што ўсё добра. А я ж адчуваю ‒ нешта не дагаворвае, таму размовамі альбо жартам спрабую трохі разгава­рыць чалавека, і бачу, як мая бабулька весялее. І мне становіц­ца лягчэй на душы. Дзеці яе ­жывуць далёка, у Мурманску і Піцеры, таму наведва­юць яе не часта, дый каранавірусная пандэмія не спрыяе вандроўкам. А я ж бачу ‒ сумуе мая бабуля без зносін з роднымі. Каб вырашыць гэтае пытанне, наладзіла ёй праз свой тэлефон відэазванкі. ­Цяпер такія відэаразмовы з дзецьмі ла­дзім па вечарах часта.
Побач з такім памочнікам, як Лілія Бельская, яе падапечным сумаваць не даводзіцца, бо наведвае яна іх не толькі па сваім працоўным графіку, але і ў вольны час, бывае і некалькі разоў на дзень. Здараецца так, што праходзіць міма іх жылля, тады абавязкова зазірне, пацікавіцца станам іх здароўя.
– Ведаю, што яны маюць патрэбу ў маёй дапамозе, чакаюць мяне, як жа я магу не прыйсці, не адведаць? Бывае, нехта дрэнна сябе адчуваў напярэдадні, таму абавязкова зайду, папытаюся, як справы. Нават калі прыходжу дамоў, усё-роўна душа не на месцы, думаю пра сваіх састарэлых, пачынаю ім тэлефанаваць, высвятляць, ці ўсё добра.
– Гэта проста наша «золата», – эмацыя­нальна кажа лямнічанка Галіна ПАЎЛАВА, падапечная Ліліі Сцяпанаўны. – Што б мы без яе рабілі? Асабліва я. Жыву на самым ускрайку вёскі, каб не Ліля, то і пагутарыць не было б з кім. Ведаю, што магу патэлефанаваць ёй у любы час, не важна, зрання ці ўвечары, яна заўсёды мяне выслухае і прыйдзе на дапамогу. Кожны дзень чакаю яе як Бога.
Паралельна з нашай размовай Лілія Сцяпанаўна мерае жанчыне ціск, нагадвае, якія таблеткі выпіць, каб паменшыць яго, абяцае зазірнуць да яе пасля абеда, – карацей кажучы, ідзе звычайны працоўны дзень сацыяль­нага работніка.
А вось 90-гадовая Феня Нікіціна кажа пра сваю памочніцу так:
– Яна мне як дачка! Сваіх дачок у мяне няма, толькі нявесткі, таму да яе, як кажуць, душой прыкіпела. Магчыма, скажу ёй калі-­небудзь не тое. Дык няхай прабачыць. Ведаеце, старыя, яны такія, але Ліля не крыўдзіц­ца, прывыкла ўжо да майго характару. Кожны дзень дзякую Богу, што ёсць такі чалавек, які клапоціцца аб нас, састарэлых.
На маё пытанне, што самае прыемнае ў працы, Лілія Бельская адказала: «Дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу».
Выдатную працу Ліліі Бельскай неаднаразова адзначала кіраўніцтва РЦСАН, у асабістай скарбніцы – шматлікія граматы ўстановы. Сёлета за шматгадовую і плённую працу жанчыне ўручылі Дыплом райвыканкама і грашовую прэмію.

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024