Темы

Гісторыя адважнага хлопца

Гісторыя адважнага хлопца

Улетку заліўныя лугі ў пойме ракі Друць пакрыты зялёным дываном дзікага разнатраўя. Невысокія хмызнякі спускаюцца да самай вады на выступе вялікай рачной дугі, якая падпірае вёску Пільшычы. Мясцовыя жыхары называюць гэтае месца Доўгі Плёс. Восем дзясяткаў гадоў таму рака падмывала круты пясчаны абрыў. Неба нядобра стагнала ад гулу самалётаў. І партызанскі разведчык Фёдар Шэранкоў, малады хлопец, які толькі скончыў школу, хаваўся ў халоднай рачной вадзе пад стромым берагам. У некалькіх метрах над яго галавой у зямлю гулка тупалі боты гітлераўскіх салдат, па рачной роўнядзі цвыркалі аўтаматныя чэргі.

Не пашчасціла: вяртаючыся з разведкі, хлопец наткнуўся на ворага. Тры дні прыйшлося правесці яму ў гэтым сховішчы – па пояс у халоднай рацэ, без ежы. Знясілены, ледзь выбраўся, калі зразумеў, што прамая небяспека абмінула. Але дома чакала яшчэ адна бяда. Гітлераўцы спалілі родныя Піль­шычы і ад бацькоўскай хаты застаўся толь­кі абгарэлы касцяк печы. Ён адшукаў, дзе знайшла прытулак яго сям’я.
«Федзя вярнуўся схуднелы, счарнелы», – маці Ірына Цімафееўна потым без слёз не магла ўспамінаць гэты дзень, расказваючы пра яго сваім астат­нім чацвярым дзецям. Малодшая Волечка, зараз – 80-гадовая Вольга Сцяпанаўна АТРАШКОВА – і сёння прыходзіць на той злашчасны бераг. Па­стаіць, успомніць роднага брата, які заўсёды быў для яе маральным арыенцірам, апорай і сапраўдным мужчынам, у поўным сэнсе гэтага слова. Нара­дзілася яна ў 1941-м і, вядома ж, толькі са слоў маці ведае пра Федзеў ваенны лёс.
…Пасля таго, як у вёсцы пачулі страшную вестку аб пачатку вайны, мужчыны закінулі за плечы салдацкія мяхі і адправіліся пешшу за 30 кіламетраў, у Бялынічы, запісвацца ў рады Чырвонай арміі. Але вораг быў ужо пад Оршай, да сваіх праз лінію фронту было не прабіцца, пры­йшлося вяртацца. Як толькі ў лясах разгарнулі дзейнасць партызаны, многія мясцовыя жыхары сталі іх сувязнымі. Вельмі хацеў пайсці партызаніць і Фёдар. У якасці сур’ёзнага ўступнага выпрабавання хлопцу далі першае заданне – здабыць варожую зброю. Праз некалькі дзён ён са сваім прыяцелем Грышам, які таксама рваўся абараняць Радзіму па меры сіл, прынёс нямецкі аўтамат. Пра тое, дзе і як ім удалося абзавесціся гэтым трафеем, зараз ужо не даведацца. Хлопцы хадзілі ў разведку, хавалі ў сваіх дамах партызан, перадавалі ім прадукты і лекі. А потым, пасля вызвалення Беларусі Чырвонай арміяй, у 44-ым годзе, Фёдар Шэранкоў адправіўся ваяваць на фронт.
Бой пад Беластокам быў апошні, у якім прыйшлося ўдзель­нічаць 20-гадоваму хлопцу. Фёдар залёг на пагорку і абстрэль­ваў з аўтамата варожыя пазіцыі. Побач з ім ляжаў і страляў такі ж малады салдат. У запале бою яны перакінуліся між сабой некалькімі словамі.
– Ты адкуль? – спытаў Федзя.
– З Беларусі, – пачуў у адказ. Але калі захацеў удакладніць, з якога горада ці вёскі яго зямляк, павярнуўшыся, убачыў, што таго застрэлілі. Падумаў: «Трэба забраць дакументы, каб паслаць родным вестачку, інакш хлопец навечна можа значыцца без вестак прапаўшым». Працягнуў руку і раптам адчуў, як яе прашыла аўтаматнай чаргой. Цела працяла вострым, гарачым болем, зямля змяшалася з небам, усё счарнела, і свет знік. Ачнуўся ён толькі ў шпіталі. Пакуль давезлі да бальнічнага ложка, у параненай руцэ развілася гангрэна. Пазней ён прызнаваўся, што ледзь не станавіўся перад доктарам на калені, прасіў, каб хутчэй аднялі руку, што сіл больш няма трываць. Затое потым усё астатняе жыццё дзякаваў урачу. «Сынок, а як ты з адной рукой жыць потым збіраешся? Малады, працаваць трэба будзе, сям’ю трымаць. Цярпі, цярпі…», – угаворваў пажылы хірург і здолеў усё ж захаваць яму і жыццё, і руку. З часам яна распрацавалася, і толькі страшны барвовы шрам нагадваў пра апошні бой.
Малодшая Волечка, якой было чатыры гадкі ў той час, калі брат вярнуўся дадому, вельмі баялася гэтай страшнай яго рукі.
* * *
…Ішлі гады. Мірны час па-свойму карэктаваў жыц­цё людзей. Фёдар скончыў школу механізатараў у Буйнічах, уладкаваўся ў калгас, араў палі з раніцы да ночы, абзавёўся сям’ёй і пасяліўся ў суседняй вёсцы Гара­дзішча (цяпер яна адносіцца да Магілёўскага раёна), пабудаваў уласнымі рукамі дом. Але вайна змрочным рэхам працягвала вісець над пільшыцкімі лясамі. Фёдар часта наведваў маці ў роднай вёсцы. Прыязджаў на кані, запрэжаным у воз. Часам саджаў да сябе малодшую сястрычку, якая ўжо доб­ра пасталела, яны ехалі па сельскіх абшарах, і брат паказваў месцы, звязаныя з яго партызанскім мінулым, распавядаў ваенныя гісторыі.
Вольга Сцяпанаўна, выйшаўшы на пенсію, вярнулася жыць у Пільшычы. Прагульваючыся часам па лясах і палях, што навеч­на застылі ў сэрцы непазбыўнай любоўю, яна нібы працягвае чуць аповеды простага сельскага хлопца з цяжкім ваенным лёсам – роднага чалавека, якога побач ужо даўно няма.

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024