Темы

Тысячы зорак у імя Бялыніцкага-Бірулі

Тысячы зорак у імя Бялыніцкага-Бірулі

Мастак-пейзажыст Бялыніцкі-Біруля – зорка і гонар роднага Прыдруцкага краю. Тут ён з’явіўся на свет і падрастаў, сюды праз многія гады прыехала ўдава Вітольда Каэтанавіча Алена Аляксееўна БІРУЛЯ, каб адкрыць музей у гонар яго імя. Яго карціны ўпрыгожваюць маскоўскую «Траццякоўку». Яго першымі працамі зачараваўся і, можна сказаць, даў пуцёўку ў жыццё знакаміты жывапісец Іларыён Пранішнікаў. Сярод яго калег, вельмі блізкіх сяброў, было шмат знакамітых рускіх мастакоў, у тым ліку Ісаак Левітан. Хоць яму больш ніколі і не прыйшлося пабываць на сваёй малой радзіме, Беларусь ён любіў, вяртаўся сюды ў 1947 годзе, каб напісаць серыі карцін, і заўсёды падкрэсліваў, што карані яго ідуць менавіта ад зямлі беларускай. Мы не можам не прапанаваць менавіта ў гэтым знамянальным годзе – паўтаравекавы юбілей нашага знакамітага земляка, правесці вас па турыстычных сцежках, на якіх можна пазнаёміцца з яго жыццём і творчасцю.

У гонар Вітольда Каэтанавіча яшчэ не назвалі зорку на небе. Затое кожны год у памяць аб ім на зямлі іх успыхвае вялікае мноства. Па вясне – яркіх, асляпляючых свежасцю і пяшчотай – у «сузор’ях»-гронках старога бэзу. Кусты былі пасаджаныь каля ўваходу ў маёнтак яго бацькоў у мястэчку Крынкі ў наваколлях Цяхціна. Яны ўвесь час абнаўляюцца – старыя галіны адміраюць, а новыя парасткі з’яўляюцца над зямлёй і праз некалькі гадоў пакрываюцца духмянай «зорнай» пенай. 

МАРШРУТ: фальварак Крынкі – аграгарадок Цяхцін (мясцовы школьны музей) – Бялынічы (раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі).

«Бэзавыя» вытокі

Пра мястэчка пад назвай Крынкі, што знаходзіцца за тры кіламетры ад цэнтра аграгарадка, на яго ўскраіне, заўсёды было вядома кожнаму мясцоваму жыхару. Маляўнічая прыродная пустка, на беразе рэчкі, куды хлапчукі з задавальненнем бегалі гуляць. Старажылы распавядалі пра «добрага пана», які некалі тут жыў, і, пакідаючы гэтыя месцы, раздаў зямлю сялянам, пра яго сына, які стаў у Маскве
вядомым жывапісцам. Але афіцыйнай гісторыка к у л ь т у р н а й к а ш т о ў н а с ц ю  Крынкі сталі ў 1997 годзе, калі Пётр МАСЛЕНІКАЎ (яго імя сёння носіць абласны мастацкі музей) арганізаваў на месцы былога фальварка міжна родны пленэр, і дзясяткі вядомых мастакоў з’ехаліся на радзіму славутага калегі тварыць свае шэдэўры. Менавіта тады тут і быў усталяваны вялізны валун з надпісам: «… у с.Крынкі нарадзіўся народны мастак БССР, народны мастак РСФСР, акадэмік жывапісу, В.К.Бялыніцкі-Біруля.

фото 1

Адсядзібы, у якой маленькі Вітольд з’явіўся на свет, як і ад ліпавай алеі, што вяла да яе, не з асталося і следу. Але ўбачыць, як прыкладна яна выглядала, можна ў музеі Цяхцінскай школы – на графічным
малюнку мясцовай мастачкі Наталлі КУТАВАЙ 

фото 2

 


Абломкі былога

Адна з экспазіцый тут прысвечана знакамітаму земляку. З самых цікавых экспанатаў у ёй – праца «Запаляр’е» Вітольда Каэтанавіча. – Якім чынам патрапіла яна сюды, цяпер ужо і не высветліць, – прызнаецца Ірына ТРАЦЦЯКОВА, загадчыца музея. Яна абавязкова падвядзе вас да выкладзеных на ручніку абломкаў керамічнай кафлі

(фота 3).

Такой паўтара стагоддзі таму абліцоўвалі печы ў дваранскіх маёнтках. Знайшоў іх на пераараных палях у ваколіцах Крынак некаль кі гадоў таму школьны гісторык Васіль РОГАЎ. Не выключана, што гэта – асколкі шляхецкага гнязда Бялыніцкіх-Біруляў, якія дайшлі да нашых дзён. А яшчэ Ірына Максімаўна можа паказаць і даць пагартаць унікальны альбом з дакументальнымі ўспамінамі мясцовых жыхароў. Людзей гэтых даўно няма побач з намі, і запісы з іх слоў былі зроблены многія дзесяцігоддзі таму. Канешне ж, гэтыя звесткі трэба аналізаваць і правяраць па архіўных дакументах.
Да таго ж часу яны – не больш чым легенды. Адна з іх, напрыклад, расказвае, што сям’я Бялыніцкіх-Біруляў з’ехала з Крынак з-за трагедыі: у рацэ, на беразе якой стаяў маёнтак, утапілася нібыта з-за непадзеленага кахання старэйшая сястра Вітольда. Быць можа, так і было, а можа, людская гаворка перапрацавала інфармацыю аб дакладна вядомай ужо бядзе, якая здарылася потым у сям’і
самога мастака. Падобным чынам загінула ягоная адзіная дачка Люба.  

ПАДКАЗКА. Тыя, хто жадае глыбей акунуцца ў атмасферу жыцця і творчасці знакамітага мастака, могуць зазірнуць у Цяхцінскі філіял дзіцячай школы мастацтваў. Кажуць, ніхто лепш, цікавей і больш адчувальна не можа расказаць пра Вітольда Каэтанавіча, чым выкладчык тэатральнага класа Вольга Яфімаўна АСТАФ̕ЕВА.


Факты і легенды

У Бялыніцкім мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі экскурс у творчасць славутага мастака пачынаецца ўжо з парога

( фота 4).

Са сцен вялізнай залы на наведвальнікаў глядзяць яго арыгінальныя эцюды. Іх 27, датаваны 1930- 40-мі гадамі. На ўсіх, як і варта чакаць, прыродныя замалёўкі. Толькі прыродную прыгажосць і магію адлюстроўваў на палотнах мастак. Сярод пор года аддаваў перавагу вясне. – Тыповы аўтарскі стыль – размытасць абрысаў пейзажа. Што якраз характэрна праявам вясны. Існуе нават меркаванне, што пры стварэнні кожнай карціны мастак змешваў і выкарыстоўваў не больш за тры колеры, – старшы навуковы супрацоўнік музея Юрый КАРАБЛЁЎ можа пазнаёміць і з цікавымі фактамі, і з мноствам легенд, якія з цягам гадоў авеялі лёс і творчасць нашага знакамітага земляка. Так, напрыклад, можа здавацца, што першая частка прозвішча мастака мае дачыненне да яго бялыніцкіх каранёў. Але не. Бялыніцкія – адно сашляхецкіх прозвішчаў, носьбітаў герба Бялыня.

Легенда пра мастака і мужыка. У галодныя гады Бялыніцкаму-Бірулю даводзілася прада ваць свае палотны на базары, каб пракарміцца. Так, збыў ён аднойчы карціну мужыку. Той пагрузіў яе на воз і паехаў дадому. Мастак вырашыў прасачыць лёс свайго твора: навошта ён спа т рэбіўся селяніну? Высветлілася потым,
што пакупнік з палатна пашыў сваім дзецям адзенне, а драўляную раму таксама ў гаспадарцы прыла дзіў. На пытанне Вітольда Каэтанавіча (якога, дарэчы, просты люд на свой лад называў Віталём Харытановічам) «Як можна так да мастацтва адносіцца?!», той рашуча адказаў: «Мастацтва ваша – блюзнерства і не больш, а нам выжываць неяк трэба».

Легенда пра хлапчукоў і півоні. Дакладна вядома аб працавітасці і дысцыплінаванасці мастака. Штораніцы д а сняданку на сваёй дачы ва Удомлі ён садзіўся працаваць над чарговым  эцюдам. Суседскія хлапчукі ведалі аб гэтым. І аднойчы, каб зарабіць, прынеслі яму ў якасці натуры для эцюда букет півоняў. Вітольд Каэтанавіч добра ведаў, што півоні растуць толькі ў яго садзе. Хлапчукоў ён трошкі пасароміў, але манеткі ўсё ж такі даў.


З асабістых рэчаў мастака ў Бялыніцкім мастацкім музеі ў экспазіцыі выстаўлены яшчэ яго палітра і пісьмы сябру. Усё гэта, у тым ліку 27 эцюдаў, было перададзена ўдавой БялыніцкагаБірулі пры адкрыц ці самага першага, драўлянага яшчэ, будынка музея ў 1970-м годзе

(фота 5).


У 1997 годзе ён пера ехаў у памяшканне былога кінатэатра «Зорка» па вуліцы Савецкай. А напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў 2020 годзе на гэтым жа месцы адкрыўся новы сучасны будынак музея. Памяць аб нашым знакамітым земляку на роднай зямлі жыве і абнаўляецца, як адраджа юц ца і пачына юць квітнець кожны год вось ужо на працягу 150-ці гадоў кусты бэзу, пасаджаныя ля ўваходу ў маёнтак у Крынках.

 

 

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Сводка происшествий в Белыничском районе по линии службы 101

17 апреля 2024
Общество

18 апреля в Белыничском районе пройдёт единый день информирования населения

17 апреля 2024
Новости области

Рыбаков Андрей проведет выездной личный прием граждан в Могилевском облисполкоме

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничской специальной школе-интернат прошел семинар-совещание

5 апреля 2024
Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости Беларуси

В Беларуси проводится республиканская профилактическая акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Главное

Лукашенко согласовал внесение в Палату представителей законопроекта о приостановлении действия ДОВСЕ

5 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024