Темы

ПРАЕКТ: МАЎКЛІВЫЯ СВЕДКІ МІНУЛАЙ ВАЙНЫ

На жаль, сёння амаль не засталося жывых сведкаў жудасных ваенных 1940-х гадоў. Але нашчадкі тых, хто ваяваў за мірнае неба над нашымі галовамі, беражліва захоўваюць на памяць іх рэчы –  узнагароды, ваенныя лісты і дакументы, асабістыя рэчы. І менавіта гэтыя маўклівыя сведкі мінулай вайны могуць расказаць неверагодныя гісторыі пра сваіх былых гаспадароў і пра падзеі тых дзён. Тайны гэтых рэчаў яшчэ памятаюць і могуць агучыць нашчадкі нашых абаронцаў. Мы ўспомнім усіх, чые ваенныя гісторыі сустрэнуцца нам. Менавіта з іх, як з кавалкаў, і складаецца глабальная карціна страшнага бедства і вялікага подзвігу. Пачынаючы з гэтага нумара, на старонках нашай газеты мы прапануем вашай увазе серыю публікацый у рамках праекта «Маўклівыя сведкі мінулай вайны». Гэта наш невялікі ўклад ва Усебеларускую акцыю «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх», ініцыяваную Міністэрствам інфармацыі Беларусі.

З бацькоўскага пляча

Над Бялынічамі – жнівеньскі вечар 1959-га. Тадышнюю вуліцу Кірава з сучаснай не параўнаць. Па грунтоўцы пыліць капытамі статак кароў. Іх гоняць з выпасу па дварах, са свістам узлятае ў паветра пуга пастуха. Парыпвае коламі сустрэчны воз з сенам. Дарогу пераходзіць гаспадыня з вёдрамі, поўнымі вады. Недзе ляпаюць драўляныя вароты. Пад нагамі ў дарослых шныраюць дзеці – хлапчукі гуляюць у вайну. На шасцігадовым Валодзю Карпухіне – сапраўдная ваенная форма, з бацькоўскага пляча, падагнаная пад мініяцюрны пакуль памер хлопчыка. 

Маці шыла адзенне сыну дзве ночы запар – днём ад надзённых клопатаў не прадыхнуць. Валодзя вельмі ганарыцца сваёй абноўкай і адчувае сябе зусім дарослым. Тады ўсе мужчыны, што вярнуліся з фронту, хадзілі ў гімнасцёрках, кіцелях і штанах-галіфэ. У бацькі ў шафе вайсковых форм вісела з дзясятак, – засталіся і ад яго партызанскага мінулага, і пасля службы ў Міністэрстве дзяржаўнай бяспекі
старшым оперупаўнаважаным і старшым следчым. Карпухін-старэйшы – Васіль Пятровіч – не вельмі любіў дзяліцца ўспамінамі аб ваенным і пасляваенным ліхалецці. Але яго перажыванні,
як маўклівы наказ дзецям, заўсёды нібы віселі ў паветры – праглядалі ў маршчынах суровага бацькоўскага твару, у строгім непахісным поглядзе. Нездарма Валодзя, як толькі вырас, надзеў
ужо не перашытую, а сапраўдную ваенную форму : пасля тэрміновай службы ў арміі застаўся ва Узброеных Сілах, прайшоў Афган, і служыў Айчыне ў страі доўгія гады. Ды і ўжо ў запасе прысвяціў сябе грамадскай дзейнасці ў ваеннай сферы: арганізаваў і ўзначальваў спачатку абласны, затым рэспубліканскі фонд пацяр пелых ад нацызму, да гэтага часу актыўна займаецца справамі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прызнаецца мне: «Гэта заслуга бацькі. Я заўсёды раўняўся на яго». А ў руках трымае непрывабную шэрую кардонную скрынку, на тарцы якой вялікімі друкаванымі літарамі напісана: «ТАТА». У ёй – каля трох дзясяткаў фатаграфій бацькі, яго дакументы, у тым ліку – пасведчанне  ўдзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аўтабіяграфія, напісаная ўласнай рукой 18 кастрычніка 2020 года ў 15.00, ужо незадоўга да смерці – на памяць нашчадкам. Апошнія радкі рукапісу – у вершаванай форме. Як і калі паспяваў Васіль Пятровіч аддаваць даніну паэзіі, яго сын Уладзімір Васілевіч дагэтуль здзіўляецца. Бацьку ён запомніў суровым, мэтанакіраваным і заўсёды занятым: то ён валіў лес і затым пілаваў яго на дровы, то нарыхтоўваў се на скаціне, то на кані араў агароды, то на суседняй лугавіне ўручную выразаў вялізныя пласты торфу. Пры гэтым пасля вяртання на ра дзіму жонкі, у Бялынічы, яшчэ і працаваў спачатку старшынёй раённага ДТСААФу, потым кіраваў пра цай аўтобуснай станцыі. Зрэшты, паэтыч насць душы, гэта, мусіць, у Карпухіных па мужчынскай лініі – спадчыннае. Муза рыфмы не абышла Уладзіміра Васілеві ча. Піша вершы і ўнучаты пляменнік – сын дачкі яго роднага брата Данііл БАГАРОДЗІЦКІ.

Цытата з аўтабіяграфіі Карпухіна-старэйшага: «С 1942 года являлся связным партизанского отряда №116 бригады «Железняк» Гомельского объединения, а затем с августа 1943 года по июль 1944 года – боец этого же отряда».


Літары скачуць няроўнымі радкамі – усяго адзін скупы сказ, а за ім – круты ваенны выгіб лёсу 17-гадовага хлапца, які стаў «сынам палка» ў глухіх лясах Гомельшчыны. Калі ж дасягнуў 19-годдзя, у партызанскім атрадзе яго прынялі паўнапраўным байцом. Перажыванні і гароты сваёй нялёгкай долі і барацьбы ён ніколі не выплёскваў, не скардзіўся, – прыняў усё як ёсць. Можна толькі ўявіць, што прыйшлося перажываць маладому хлопцу, якому даводзілася адпраўляцца ў разведку ў тыл ворага па заснежаным лесе, не раз трапляць пад аўтаматныя абстрэлы і выбухі бомб, прымаць непасрэдны ўдзел у партызанскай рэйкавай вайне. У 1947 годзе ён скончыў Магілёўскую міжкраявую школу МДБ СССР.

Цытата з аўтабіяграфіі: «Работая в органах госбезопасности Давид-Городокском, Ивановичском и Жабинском районах Пинской области принимал участие в ликвидации банд ОУН и вооружённой грабительской банды в составе 10-ти человек, которая грабила магазины, колхозные кассы, граждан ское население и убивала граждан».

А вось падзеямі з гэтай часткі свайго жыцця Карпухін-старэйшы ўжо трошкі дзяліўся са сваім сынам. Уладзімір Васілевіч успамінае: – Вылічалі бандэраўцаў яны з дапамо гай агентуры. Даносілі, што банда засела, на прыклад, у старожцы лесніка. Аператыўнікі выяз джалі ноччу, акружалі старожку, ліквідавалі вартавых і затым накрывалі агнём засеўшых у хатцы бандытаў. Целы грузілі на вазы і сані і вазілі па вёсках для апазнання. Такім чынам вылічалісувязі злачынцаў, іх памагатых, якія яшчэ працяг  
валі арудаваць. 
* * *
На Рагачоўскіх могілках – зімовая крыштальная цішыня. Пад гранітнай плітой супакоілася назаўжды, спіць вось ужо амаль два дзесяці годдзі параненае вайной сэрца маёра Васіля Пятровіча Карпухіна. Спадчыннікі свята шану юць яго памяць. Але адна думка вось ужо некалькі гадоў не дае спакою малодшаму сыну. Уладзімір Васілевіч мяркуе ўвекавечыць імя бацькі яшчэ больш г одна:
– Неяк я прачытаў у газеце, што першаму пасляваеннаму міністру ўнутраных спраў БССР Сяргею БЕЛЬЧАНКУ на будынку МУС Беларусі размясцілі мемарыяльную дошку. Гэта менавіта
ён каардынаваў барацьбу з нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў краіне – па сутнасці, планаваў тое, што на практыцы затым ажыццяўляў просты афіцэр Васіль Карпухін. Хацелася б, каб і подзвіг бацькі быў на доўгія дзесяцігоддзі і стагоддзі перад тварам нашчадкаў. Уладзімір Васілевіч плануе з часам рэалізаваць гэта, вывесіўшы мемарыяльную дошку ў гонар бацькі на доме, дзе ён жыў, па вуліцы
Кірава ў райцэнтры. І, думаецца, гэта будзе справядліва. 

 

 


 

Последние новости

Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024