Каляды з’яўляліся для беларусаў адным з галоўных зімніх святаў, якое звязана ў першую чаргу з днём зімняга сонцастаяння і сімвалізуе пачатак новага года – сонечнага і сельскагаспадарчага.
Калектыў нашага дзіцячага садка не забываецца на традыцыі продкаў, імкнецца пазнаёміць маленькіх выхаванцаў з народнымі святамі і абрадамі, традыцыямі і культурай беларускага народу. Так, зусім нядаўна выхаванцы старэйшай групы прымалі ўдзел у святочным мерапрыемстве: калядавалі па-сапраўднаму, з песнямі-шчадроўкамі, з Казой ды з Мядзведзем і, канешне ж, з каляднай «зоркай». Хадзілі з групы ў групу, жадаючы дабрабыту, здароўя, багатага ўраджаю. Гасцінныя гаспадары аддзячылі калядоўшчыкаў рознымі прысмакамі: духмянай каўбасой, блінамі, смачнымі
пернікамі і цукеркамі