Апошнія некалькі гадоў Рэспубліка Беларусь стабільна ўваходзіць у группу 30 найбольш развітых краін свету па паказчыках у галіне адукацыі. Падцверджаннем такіх вынікаў з’яўляецца распрацоўка і рэалізацыя Дзяржпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка». У кожнай школе настаўнікі і адміністрацыя імкнуцца даць вучням самае лепшае, і гэта не толькі добрае веданне прадметаў школьнай праграмы. У СШ №2 райцэнтра на пастаяннай аснове ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсебаковае развіццё асобы вучня, у будучым – запатрабаванай на рынку працы і паспяховай у жыцці. Таму прафарыентацыйнай рабоце сярод старшакласнікаў адводзіцца значнае месца. Толькі за апошнія некалькі тыдняў адбылося больш за паўдзясятка экскурсій па розн ых аб’ектах прамысловасці, устаноў, арганізацый і ведамстваў раёна, дзе рабяты азнаёміліся з асаблівасцямі прафесій харчовай, перапрацоўчай, сельскагаспадарчай і праваахоўнай галін. Так, напрыклад, яны наведалі машынны двор СВК «Калгас «Радзіма», аддзел прамысловасці райста, цэх па вытворчасці сыроў ААТ «Бабуліна крынка» ў Бялынічах, РАУС і міжраённы аддзел Дзярж камітэта судовых экспертыз. Важнае значэнне надаецца і патрыятычнаму выхаванню моладзі і вывучэнню гісторыі нашай Радзімы, яе здабыткаў і традыцый. Так, рабяты пабывалі ў Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі, наведалі Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс. І гэта толькі невялікая частка той работы, якая праводзіцца ў СШ №2 для таго, каб падрастаючае пакаленне беларусаў ведала свае карані, валодала інфармацыяй аб сённяшнім жыцці і прымала ў ім самы актыўны ўдзел.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *