Для прадстаўнікоў беларускага тэлевізійнага клуба «Што? Дзе? Калі?» стала ўжо традыцыйным наведванне выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната падчас навагодніх свят. Не стаў выключэннем і гэты год.
Днямі адзін са знатакоў, Сяргей БУЯН, і рэдактарская група тэлепраекта падрыхтавалі і правялі для выхаванцаў школы-інтэрната інтэлектуальныя конкурсы і забаўляльную праграму. Рабяты з задавальненнем адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні Дзеда Мароза, вадзілі карагоды, танцавалі і проста выдатна бавілі час. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх выхаванцаў чакаў пачастунак ад гасцей –
«салодкі стол» з разнастайнымі гасцінцамі.