Шчаслівым дзіця робяць не дарагія цацкі, а любячыя бацькі. Выхаваць, падтрымаць, акружыць увагай і клопатам – гэта толькі малая частка тых рэчаў, якія для Любові САДОЎСКАЙ і Юрыя КЛЯУЗА сталі фундаментам іх жыццёвага ўкладу, бо яны вырашылі прысвяціць сябе дзецям у якасці бацькоў-выхавальнікаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Бялынічах.

Любоў Анатолеўна і Юрый Леанідавіч знаёмыя з юных гадоў. Іх каханне перанесла не адно выпрабаванне, нават расставаліся, але праз гады зноў найшлі адзін аднаго. Ад першага шлюбу ў Юрыя застаўся сын Павел. Любоў успамінае, што на момант, калі яна і яе каханы  вырашылі жыць разам, хлопчыку было 8 гадоў. Знайсці падыход да дзіцяці, якое яшчэ і страціла маці – няпроста. Жанчына выдатна гэта разумела, асцярожна выбудоўваючы адносіны з Пашам, каб ён сам захацеў называць яе мамай, як неўзабаве і адбылося. Зараз малады чалавек служыць у арміі, але ўжо атрымаў спецыяльнасць повара-кандытара. З Магілёва муж і жонка вырашылі пераехаць у вёску Ізобішча. Купілі свой дом, уладкавалі побыт. Жыццё наладзілася, тады задумаліся аб яшчэ адным дзіцяці. На жаль, асабіста спазнаць мацярынства Любоў не змагла па стане здароўя. Але жаданне падзяліцца бацькоўскай любоўю і цяплом падштурхнула сям’ю да важнага рашэння, якое змяніла іх жыццё – да ўдачарэння.
Так у Любові і Юрыя з’явілася 8-месячная дачушка Вераніка. Дзяўчынцы было добра ў вёсцы – прырода, раздолле, шмат жывёлы, але ўсё ж недахоп зносін з аднагодкамі хваляваў бацькоў. Таму муж
і жонка вырашылі ўсынавіць яшчэ адно дзіця – Максіма, якому на той момант быў годзік і чатыры месяцы. – Мы падумалі, што так будзе лепш ім дваім, – распавядае Любоў Анатолеўна. – Веранічка і Максімка прыкіпелі адзін да другога сэрцамі – зараз яны шмат часу праводзяць разам. Любоў і Юрый з усмеш камі паказваюць фатаграфіі з сямейнага архіва, распавядаючы пра сваіх сыноў і дачку. Як усе разам ездзілі на рыбалку, кармілі лебе дзяў, адпачывалі на шашлыках – усё захавана на памяць. Да арганізацыі вольнага часу і святаў пара падыхо дзіць з усёй адказ насцю і крэатывам, улічваючы
пажаданні дзетак. Так, Любоў Анатолеўна да Новага года пашыла для дачушкі форму су працоўніка ДАІ – бо менавіта гэтая прафесія выклікае найбольшае захапленне ў дзяўчынкі.

Жанчыну не бянтэ жыць выбар дачкі – галоўнае, каб яна была самай шчаслівай на ранішніку. Пазней у гэтым касцюме фарсіў і маленькі Максім, яму баць кі яшчэ і паліцэйскую машыну з каляскі
зрабілі! Паспрабаваць сябе ў ролі баць коў-выхавальнікаў у дзіцячым доме сямейнага тыпу Любові і Юрыю не аднойчы прапаноўваў псіхолаг, з якім яны пазнаёміліся пры падрыхтоўцы да ўдачарэння і ўсынаўлення. Каб прыняць такое рашэнне, спатрэбіўся час. Але, узважыўшы ўсе «за» і «супраць», пара пагадзілася. Навучанне бацькоўвыхаваль нікаў праходзіла на працягу 2 месяцаў. Псіхолагі праводзілі з імі гутаркі, анкетаванне, тэсціраванне, заняткі па сямейным кансультаванні і сямейнай псіхатэрапіі. 


Падрабязны матэрыял чытайце ў нумары 8 раённай газеты ад 28 студзеня 2023 года.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *