Праблема вывазу і ўтылізацыі адходаў у нашай краіне стаіць даволі востра. І закранае яна нават нашы невялікія Бялынічы.

Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так і ўтылізацыя смецця павінна пачынацца… пад мыйкай. Менавіта там мы часцей за ўсё прыладжваем пакеты для адходаў. Зараз іх павінна быць два, бо хочам мы таго ці не, СМЕЦЦЕ ТРЭБА САРТАВАЦЬ!
– Адходы вывозяцца па двух напрамках,  цвёрдыя камунальныя – на палігон, а другасныя, прыдатныя да перапрацоўкі, – на станцыю па іх адсартоўцы, – распавядае майстар БУКП «Жылкамгас» Жанна АЎСІЕВІЧ, адказная за працу з другаснай матэрыяльнай сыравінай. – Штомесяц ад нас на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны адгружаецца 40-45 тон ДМР. Уявіце сабе, калі б такі аб’ём смецця хаваць на палігоне, то праз год гара яго вырасла б вышэй лесу. Згодна з дзяржаўнай праграмай «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2021-2025 гг., у Беларусі праводзіцца маштабная работа па захаванні экалагічнага заканадаўства, павышэнні ўзроўню паўторнага выкарыстання і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў і скарачэнні ўтварэння адходаў. Наша газета не аднойчы пісала аб тым, як адсартоўваюцца ДМР, колькі фізічнай працы затрачваецца работнікамі, якія выконваюць тое, што па большай меры з’яўляецца прамым абавязкам усіх жыхароў нашага раёна.

Са станцыі па адсартоўцы другаснай сыравіны кожны тыдзень на палігон адпраўляецца больш за 30 м3 бытавых адходаў, якія тым ці іншым шляхам трапляюць не ў свае кантэйнеры.  Некалькі гадоў назад жыхарам прыватнага сектара наша га горада былі прапанаваны асобныя кантэйнеры для другасных і цвёрдых адходаў. Камуналь нікі распавядаюць, што зараз ад іх адсартаванае смецце стала вывозіць на шмат прасцей. А вось з жыхарамі мнагакватэрных дамоў узнікаюць пытанні. І сельскае насельніцтва, асабліва з Іскры, Эсьмон і Алешкавіч, нібыта не чула, што другасныя адходы трэба
сартаваць. Кантэйнерныя пляцоўкі ёсць, графік вывазу смецця па стаянна друкуецца ў раённай газеце, ён размешчаны на сайце жылкамгаса.

Чаму ж тады так цяжка грамадзянам раскласці смецце ў асобныя пакеты? – Са снежня мінулага года ў суправаджэнні супрацоўніка РАУС мы пачалі праводзіць рэйды па кантэйнерных пляцоўках райцэнтра з мэтай даведацца, наколькі адказна бялынічане выконваюць свой грамадскі абавязак – раздзель ны збор адходаў, – гаворыць інжынер-эколаг жылкамгаса Эдуард ШАСТАК. 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *