Темы

На Бялыніччыне падтрымалі ідэю стварэння Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь».

На Бялыніччыне падтрымалі ідэю стварэння Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь».

У аўторак для ўдзела ў арганізацыйным пасяджэнні па стварэнні партыі з такой рабочай назвай і абрання дэлегатаў на Устаноўчы сход, які ў бліжэйшы час адбудзецца ў сталіцы нашай краіны, у зале раённага цэнтра культуры сабраліся лідары і актывісты грамадскіх агранізацый, члены працоўных калектываў устаноў і прадпрыемстваў раёна, моладзь, ветэраны працы.

Прысутных павітала старшыня райарганізацыі РГА «Белая Русь» Алена ЯРМОЛЕНКА, якая ў сваёй прамове адзначыла, што новая партыя будзе выказваць інтарэсы беларускага народа як адзінага
цэлага, а ў якасці яе ідэалогіі прапануецца прыняць ідэалогію беларус кай дзяржаўнасці, якая выражана ў нашай Канстытуцыі і ў цэлым шэрагу ідэйных сэнсаў, дакументаў, пасылаў, якія існуюць, развіваюцца ў нашай краіне. Выступоўца таксама патлумачыла, што рэспублікан скае грамадскае  аб’яднанне «Белая Русь» не плануе сыходзіць з палітычнай грамадскай прасторы. 

– Мы застаемся працаваць, рэалізоўваць праекты, вырашаць тыя задачы, якія перад намі стаяць. Палітычная партыя ўзнікае не шляхам трансфармацыі аб’яднання, а шляхам стварэння новай палітычнай партыі. І ў гэтым сэнсе «Белая Русь» як грамадскае аб’яднанне з’яўляец ца недзе ініцыятарам гэтага працэсу, дзесьці будзе ў пэўнай меры рухаючай сілай будаўніцтва палітычнай партыі, але яна адкрытая для ўсіх, для любога грамадзяніна нашай краіны, які хоча і можа па законе быць сябрам палітычнай партыі і падзяляе яе статут і праграму. Таму наша праца – гэта адкрытая праца, накіраваная на прыцягненне ўсіх патрыётаў нашай краіны, усіх лю дзей, якія разумеюць, што без аб’яднання, без супольнасці аднадумцаў выжыць у сучасным свеце вельмі і вельмі няпроста.

Алена Ярмоленка канстатавала, што вынікам праводзімай зараз працы павінен стаць Устаноўчы з’езд, на якім будуць прыняты статут і праграма, выбраны кіруючыя органы, зацверджана назва партыі. Пасля гэтага дакументы будуць накіраваныя ў Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі, партыя стане законным удзельнікам палітычнага працэсу ў нашай краіне. Сярод абраных дэлегатаў Устаноўчага з’езда намеснік старшыні райвыканкама, лідар РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Ірына ФУРСАВА, старшыня РА РГА «Белая Русь» Алена ЯРМОЛЕНКА,  в.а. старшыні Вішоўскага сельвыканкама Дзмітрый КАРПІКАЎ, дырэктар СШ №1 імя М.І.Пашкоўскага Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ. 

МЕРКАВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ 
Аляксандр АСІПЁНАК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце БУКП «Жылкамгас»:
– Лічу, што стварэнне партыі, па-першае, сведчыць аб узрослай за апошні час сталасці нашай грамадзянскай супольнасці. Людзі сапраўды адчуваюць неабходнасць актыўнага ўдзелу ў палітычным
жыцці краіны. Яны хочуць самі ствараць сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, сваіх дзяцей. Па-другое, мы разумеем, што сёння патрэбны суб’екты для адэкватнага адказу на тыя жорсткія выклікі,
што кінуты нашай краіне. Мы бачым, што ў свеце зараз неспакойна, каля самых нашых рубяжоў – таксама. І для таго, каб Беларусь заставалася востравам стабільнасці, працвітання і поспеху, мы павінны прыкладаць вельмі сур’ёзныя намаганні, патрэбны арганізаваныя сілы. Сёння такой магутнай сілай і можа стаць новая партыя. Нам неабходна быць згуртаванымі. Так лягчэй будзе супраць стаяць вонкавым пагрозам. Несумненна, што новая партыя пакажа правільны курс. Цалкам падтрымліваю ідэю па яе стварэнні. Несумненна, гэта будзе сіла, якая аб’яднае беларускае грамадства, дазволіць яму быць адзіным і цэльным.

Іна ВІННІКАВА,
старшыня раённай арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды»:
– Стварэнне партыі прадыктавана часам. Тое, наколькі нам неабходны палітычны рух, які б адлюстроўваў прыярытэты абсалютнай большасці жыхароў нашай краіны, нам паказалі падзеі 2020 года. Прыемна адзначыць і той факт, што за апошні час палітычная свядомасць нашых грамадзян значна ўзрасла. Сёння беларусы актыўна праяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю, выказваюць меркаванне і жадаюць быць удзельнікамі будаўніцтва палітычнай сістэмы. Упэўнена, у Год міру і стварэння мы ўсе разам пакажам, як важна зберагаць мір і тварыць на карысць нашай дзяржавы.

Последние новости

Общество

Прокурор Белыничского района рассказал об изменениях в законодательстве о государственных закупках

28 марта 2024
Выборы 2024

ЦИК Беларуси зарегистрировал кандидатами в члены Совета Республики 56 человек

28 марта 2024
Новости Беларуси

Минприроды предлагает 30 марта принять участие в международной экологической акции “Час Земли”

28 марта 2024
Новости района

Соревнования по мини-футболу в рамках проекта «Мой школьный футбольный клуб» прошли на базе СШ №2

27 марта 2024
Новости Беларуси

Размер суточных для служебных командировок в пределах Беларуси повышается до 12 рублей в сутки

26 марта 2024
Всебелорусское народное собрание

Ирина Фурсова и Николай Даречкин выдвинуты кандидатами в делегаты Всебелорусского народного собрания

26 марта 2024
Новости района

Белыничанин Никита Калистратов стал победителем Гранд-финала 13-го сезона проекта «100 идей для Беларуси»

25 марта 2024
Главное

Резервов предостаточно. Александр Лукашенко видит серьезный потенциал для роста товарооборота с Омской областью России

25 марта 2024
Актуально

В Белыничском райобъединении профсоюзов пройдет приём граждан

25 марта 2024
Выборы 2024

Игорь Карпенко: избранный депутатский корпус представляет весь срез белорусского общества

22 марта 2024

Рекомендуем

Выборы 2024

Алексей Кушнаренко выдвинут кандидатом в члены Совета Республики

18 марта 2024
Новости района

Широко и весело прошли масленичные гулянья в агрогородке Вишов

16 марта 2024
Актуально

Группа по гражданству и миграции проведет выездной прием граждан

18 марта 2024
Главное

Митинг-реквием, посвященный Дню памяти сожженных деревень, прошел на мемориальном комплексе «Стефаново»

21 марта 2024
Новости района

В Белыничском районе проходит день информирования

21 марта 2024
Новости района

В Белыничском лесхозе прошел республиканский пресс-тур по подготовке системы лесного хозяйства района к пожароопасному периоду

21 марта 2024
Главное

Александр Лукашенко вручил госнаграды депутатам и сенаторам

21 марта 2024
Главное

На связи Байконур. Лукашенко проводит встречу с космонавтами Новицким и Василевской

19 марта 2024