Пятнiца, 30.7.2010
№58 (9614) ад 28.07.2010
Рэдакцыя

Дзень добры, шаноўныя сябры!

Рады вітаць Вас на сайце Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю”! Хочацца спадзявацца, што электронная версія нашага выдання будзе цікавай і карыснай для Вас. Будзем вельмі рады, калі Вы таксама прымеце актыўны ўдзел у рабоце сайта. Чакаем слушных заўваг і прапаноў!

Рэдактар Міхась Карпечанка

Гісторыя газеты

Бялыніцкая раённая газета заснавана ў студзені 1931 года. Першая назва газеты – “Чырвоны калектывіст”. Пад сённяшняй назвай “Зара над Друццю” газета выходзіць з 1992 года.

Бялыніцкая раёнка неаднаразова станавілася пераможай абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

У 2005 годзе калектыў газеты адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую работу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Па выніках работы за 2005 год “Зара над Друццю” выйшла пераможцай спаборніцтва сярод дзяржаўных перыядычных выданняў Магілёўскай вобласці.

У 2008 годзе "Зара над Друццю" стала лаурэятам IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара" ў намінацыі "Лепшая раённая газета".

У гэтым жа годзе наш сайт zara.by адзначаны Інтэрнэт-прэміяй "TIBO-2008" у намінацыі "СМІ ў Інтэрнэце".

Сёння “Зара над Друццю” ўваходзіць у лік самых тыражных раённых выданняў Магілёўшчыны.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз
Як Вы думаеце, на што трэба звярнуць большую ўвагу ў Год роднай зямлі?
  На гісторыю роднага краю
  На навядзенне парадку на зямлі
  На рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў