Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Актуальна /
Па прынцыпу “адно акно” /
Даведку - за 10 мінут
Даведку - за 10 мінут
ДАВЕДКУ — ЗА 10 МІНУТ Шмат зроблена і робіцца па ўкараненню заяўляльнага прынцыпу “адно акно” і ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. І асабліва гэта патрэбная работа надзвычай актывізавалася пасля таго, як уступіла ў дзеянне Дырэктыва № 2 Прэзідэнта Беларусі “Ад мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату”. Як паведаміла начальнік упраўлення Людміла Ганчарова, зменены рэжым работы ўпраўлення, супрацоўнікі якога даступныя для ўсіх наведвальнікаў з 8 да 19 гадзін без перапынку на абед. Арганізавана па графіку дзяжурства, для прыёму грамадзян выдзелены асобны кабінет, які абсталяваны неабходным камплектам аргтэхнікі. Усе патрэбныя дакументы ва ўпраўленні можна аформіць і па суботах з 9 гадзін раніцы да 14 гадзін. Такі распарадак дня работы дзейнічае для таго, каб у самы зручны час для чалавека вырашыць яго жыццёвую праблему. Пастаянна пашыраецца і пералік паслуг, якія аказваюцца супрацоўнікамі ўпраўлення па прынцыпу “адно акно”: апроч выдачы разнастайных даведак, афармляюцца фінансавая дапамога на дзяцей, дапамога на арганізацыю пахавання, выдача распараджэнняў аб недаатрыманай пенсіі, работнікі сацыяльнага цэнтра аказваюць па гэтаму прынцыпу і адрасную дапамогу людзям, якія маюць у ёй патрэбу. Напрыклад, 17 чэрвеня па прынцыпу “адно акно” быў выдадзены талон на льготны праезд жыхарцы Свяцілавічаў Аксінні Аляксеенка. Уся працэдура заняла каля трох мінут часу. Паслугі, якія аказваюцца па прынцыпу “адно акно”, па ўсім бачна, вельмі запатрабаваныя жыхарамі. Напрыклад, толькі за адзін дзень 13 ліпеня дзяжурная па ўпраўленню намеснік начальніка Вольга Таран прыняла 25 наведвальнікаў. За гэты дзень было аформлена 5 дапамог на пахаванне, выдадзены два распараджэнні аб недаатрыманых пенсіях, пяць даведак аб памерах атрымліваемых пенсій і дапамог і іншыя дакументы. Міхась КАРПЕЧАНКА. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |