Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Актуальна /
Праграма адраджэння вёскі – у дзеянні /
Купалы над Вішовам
Купалы над Вішовам
КУПАЛЫ НАД ВІШОВАМ Дзесяткі вішоўцаў сабраліся ля Петрапаўлаўскай царквы, каб стаць сведкамі гэтага гістарычнага моманту. Абрад асвячэння правёў Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Уладыка Сафроній. Варта згадаць, што будаўніцтва новага храма вядзецца выключна за кошт СВК “Калгас “Радзіма” гаспадарчым спосабам. Сіламі будаўнічай брыгады сельгаспрадпрыемства за год практычна завершаны асноўныя будаўніча-мантажныя работы і зараз яна прыступіла да добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі. Па словах прараба будоўлі Аляксандра Троцкага, узвядзенне царквы стала для будаўнікоў гаспадаркі справай новай, але вельмі цікавай. Амаль з першых дзён на гэтым аб`екце шчыравалі цесляры Дзмітрый Грыцаеў, Валянцін Чэпікаў, Ігар Сапуноў, якія стараліся якасна і аператыўна выканаць даведзены аб`ём работ. Дарэчы, як адзначыў старшыня сельгаскааператыва Аляксандр Лапацентаў, ужо да 1 кастрычніка будаўніцтва храма будзе поўнасцю завершана. — Магілёўская епархія паабяцала нам дапамогу ў вырабе іконастаса і званоў, — гаворыць Аляксандр Міхайлавіч. – Зараз актыўна ідзе пошук будучага настаяцеля нашай Петрапаўлаўскай царквы. Дарэчы, гаспадарка прадастаўляе яму новы добраўпарадкаваны дом побач з царквой і часткова бярэ на сябе выдаткі на яго ўтрыманне. Увогуле, з адкрыццём праваслаўнага храма мы звязваем вялікія надзеі на духоўнае адраджэнне вёскі. Андрэй КУНЦЭВІЧ. (Нумар ад 29.08.07) |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |