Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Актуальна /
Праграма адраджэння вёскі – у дзеянні /
Цяхцінскі крухмальны завод: чарговы этап будаўніцтва
Цяхцінскі крухмальны завод: чарговы этап будаўніцтва
ЦЯХЦІНСКІ КРУХМАЛЬНЫ ЗАВОД: ЧАРГОВЫ ЭТАП БУДАЎНІЦТВА Асноўная рабочая нагрузка зараз прыпадае на спецыялістаў аднаго з Мінскіх будаўніча-мантажных упраўленняў, якія збіраюць каркас вытворчага цэха будучага модуля. Як адзначае дырэктар ААТ “Новая Друць” Ігар Бондараў, на працу сталічных мантажнікаў у яго асабіста няма абсалютна аніякіх нараканняў, паколькі яны з’яўляюцца сапраўднымі майстрамі сваёй справы. Іхнімі рукамі сабрана некалькі складаных модуляў, у тым ліку, напрыклад, і адзін з сучасных крытых рынкаў у Мінску. Работы па зборцы каркасу модуля асноўнага вытворчага цэха ў аграгарадку Цяхцін, заўважае Ігар Іванавіч, вядуцца ў поўнай адпаведнасці з графікам, таксама ў дамоўленыя тэрміны на будаўнічую пляцоўку дастаўляюцца і ўсе неабходныя будматэрыялы і патрэбнае абсталяванне. Да слова сказаць, на будаўніцтве гэтага крухмальнага завода ў якасці аднаго з субпадрадчыкаў задзейнічаны і рабочыя ПМК-83 “Магілёўводбуда”. Нагадаем, што тэндэрную прапанову па ўзвядзенні ў ААТ “Новая Друць” сучаснага крухмальнага завода напрыканцы мінулага года выйграла Пекінская праектна-вытворчая карпарацыя “Cletc”, якая за свой модуль і тэхналагічнае абсталяванне па вытворчасці крухмалу да яго запрасіла куды больш сціплую суму, чым канкурэнты з Польшчы, Германіі, Галандыі і іншых краін, што ўдзельнічалі ў тэндэрным саперніцтве. З пускам модуля ў вытворчасць новыя рабочыя месцы могуць атрымаць каля 40 чалавек. Міхась ЗАВЕЙНЫ. (Нумар ад 12.09.07) |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |