Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Актуальна /
За радком Дырэктывы №3 /
А як вы эканоміце энергарэсурсы?
А як вы эканоміце энергарэсурсы?
Эканомія сямейнага бюджэту, як вядома, у тым ліку складаецца і з ашчаднага выкарыстання электрычнай энергіі, паліва, цеплыні... І рэзерваў тут, як сведчыць рэдакцыйнае апытанне шматлікіх бялынічан, яшчэ вельмі шмат. Святлана МІКАЛУЦКАЯ, — Безумоўна, да фанатызму, як гаворыцца, у гэтай справе не даходжу. Але разумная эканомія энергарэсурсаў у побыце маёй сям’і, канешне ж, прысутнічае. Напрыклад, святло гарыць толькі ў тых пакоях кватэры, дзе знаходзімся. У сынавым пакоі ўжо даволі-такі доўгі час устаноўлена энергазберагаючая лямпачка. Гэта, наколькі я зразумела, карысна і для захавання зроку. За апошні час у нашай кватэры павялічылася колькасць бытавой электратэхнікі. Але дзякуючы таму, што яна выраблена па энергазберагаючых тэхналогіях, колькасць спажытай за месяц электрычнасці застаецца на ранейшым узроўні. Я мяркую, што такім чынам мы эканомім каля 50 кілават электраэнергіі. Устанавілі лічыльнікі ўліку расходу гарачай і халоднай вады, прыроднага газу. Дзеля ўліку цеплыні наш шматкватэрны дом абсталяваны агульным цеплалічыльнікам. Наталля ГАЛУЗА, — Я нарадзілася і вырасла ў звычайнай вясковай сям’і. Мае бацькі заўсёды беражліва ставіліся да выкарыстання электрычнасці. Гэта перадалося і мне – святло, як кажуць, упустую ў маім доме ніколі не гарыць. Безумоўна, на зіму заклеілі вокны, уцяплілі дзверы, абсыпалі пяском прызбу, назапасілі дроў. З уласных назіранняў бачу, што многія людзі ў сваім побыце пачалі звяртаць вялікую ўвагу на эканомію. У тым ліку і таго, што называецца агульным. Пры згодзе і падтрымцы жыхароў сельсавета сёлета для рэгуліроўкі вулічнага асвятлення ўстанавілі рэле часу. І ведаеце, якая дасягнута эканомія электрычнасці? За дзевяць месяцаў бягучага года на асвятленне вуліц было спажыта 27 з невялічкім “хвосцікам” тысяч кілават. А за аналагічны перыяд мінулага года – 69 тысяч. Марына ВАДАДОХАВА, — Замянілі звычайныя вокны на гэтак званыя шклопакеты, грунтоўна ўцяплілі гаўбец і ўваходныя ў кватэру дзверы. Так што па эканомнаму выкарыстанню цеплавой энергіі, лічу, зрабілі ўсё магчымае. Устанавілі лічыльнікі на гарачую і халодную ваду. Водаправодныя краны не працякаюць. Што ж да зберажэння электрычнай энергіі, то ў нашай сям’і так склалася, што зусім мала карыстаемся “верхнім” асвятленнем. Звычайна, уключаем настольную лямпу, таршэр, якія абсталяваны энергазберагаючымі лямпачкамі. Уключальнікі “верхняга” асвятлення своеасаблівыя – яны могуць рэгуляваць напал электралямпачкі. Калі карыстаюся прасам, то абавязкова ўстанаўліваю тэрмарэгулятар у адпаведнасці з рэкамендацыямі па тканіне. Сяргей Іванавіч, — Мы з жонкай зарабляем не шмат, а трэба ж гадаваць двух дзяцей. Таму даводзіцца эканоміць літаральна на ўсім. Некалькі гадоў назад на льготных умовах нам устанавілі лічыльнік на газ. За гэты час пераканаўся ў выгаднай для нашай сям’і фінансавай эфектыўнасці прыбора ўліку. Таму, не раздумваючы, устанавілі ў кватэры, здаецца, яшчэ ў па-за мінулым годзе, лічыльнікі на халодную і гарачую ваду. І таксама пераканаўся, што на гарачай вадзе асабліва не зэканоміш. На працу я падымаюся рана, і каб пагаліцца, вымушаны проста грэць ваду на газавай пліце. Бо з крана трэба зліць некалькі вядзёр вады, каб з яго нарэшце пацякла цёплая. Дзеля эканоміі электраэнергіі ў пакоях нашай кватэры гарыць па адной лямпачцы-“шасцідзесятцы”, а кухню, ванны пакой і прыбіральню наогул асвятляюць “дваццацьпяткі”. НЕКАЛЬКІ КАРЫСНЫХ ПАРАД Звычайныя электралямпачкі больш грэюць, чым асвятляюць. Яны, па запэўніванні навукоўцаў, здольныя пераўтвараць у святло ўсяго толькі 5 працэнтаў электрычнай энергіі. Энергазберагаючыя лямпачкі спажываюць энергіі прыкладна на 80 працэнтаў менш, чым звычайныя, і ў дадатак яшчэ служаць у дзесяць разоў даўжэй. Паводле разліку спецыялістаў БУКП “Жылкамгас”, зараз сям’я з трох чалавек, якая жыве ў кватэры, што неабсталявана прыборамі ўліку спажывання халоднай і падагрэтай вады, па вызначанай норме за месяц выплачвае 27316 рублёў. У выпадку абсталявання гэтай кватэры адпаведнымі прыборамі ўліку — аплата адразу ж змяншаецца да 14070 рублёў. Амаль у два разы. Доўгія шторы, няўдала расстаўленая мэбля і стойкі для прасушкі бялізны перад батарэямі ацяплення паглынаюць да 20 працэнтаў цеплыні. А тэрмаізаляцыя ніш ацяпляльных батарэй і размяшчэнне ў іх адлюстроўваючай фольгі дазваляе зэканоміць да 4 працэнтаў затрат на ацяпленне. Падрыхтаваў да друку Міхась КАРПЕЧАНКА. (нумар ад 31.10.07) |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |