Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Актуальна /
За радком Дырэктывы №3 /
Эфектыўнасць эканоміі
Эфектыўнасць эканоміі
ПЕРАХОД НА НОВЫЯ ЎМОВЫ ГАСПАДАРАННЯ, ВЫКЛІКАНЫЯ ПАДАРАЖАННЕМ ЭНЕРГАНОСЬБІТАЎ, НЕ ЗАСТАЎ ЗНЯНАЦКУ ПРАЦОЎНЫ КАЛЕКТЫЎ ДУКДБП “БЯЛЫНІЦКАЯ ПМК-241”. ЭКАНОМІЯ І БЕРАЖЛІВАСЦЬ СТАВЯЦЦА Ў ГАЛАВУ ВУГЛА ТУТ УЖО НЕ ПЕРШЫ ГОД. — Работа па скарачэнню энергазатрат у нашай будаўнічай галіне вядзецца сістэмна і планава, — адзначае дырэктар прадпрыемства Уладзімір Раманенка. – Прынятыя ў гэтым накірунку меры прывялі да рэальнай эканоміі грашовых сродкаў і павялічэння эфектыўнасці працы. Словы кіраўніка калоны красамоўна пацвярджаюць наступныя лічбы: калі за 9 месяцаў 2005 года ПМК-241 у цэлым зрасходавала 229 тон умоўнага паліва, дык сёлета за аналагічны перыяд толькі 154. Таксама паспяхова выконваецца даведзены план па энергазберажэнню, які складае мінус 21%. За кошт чаго ўдалося дасягнуць такога выніку? Як адзначае галоўны энергетык прадпрыемства Андрэй Маклак, за апошнія месяцы кацельная гаспадарка арганізацыі істотна мадэрнізавана. Перад пачаткам сёлетняга ацяпляльнага сезона там былі ўстаноўлены два новыя катлы МІР-95, якія больш эканамічныя, да таго ж, у якасці паліва для іх можна выкарыстоўваць не толькі дровы, але і адходы ад дрэваапрацоўкі. — Праблем з нарыхтоўкай другаснай сыравіны, — тлумачыць Андрэй Міхайлавіч, — узнікнуць не павінна. У арганізацыі працуюць свая піларама і сталярны цэх. Прычым, дрэваапрацоўчая вытворчасць прыкметна пашыраецца: у гэтым годзе калона набыла новыя высокатэхналагічныя дрэваапрацоўчыя станкі, істотна павялічыліся і аб`ёмы выпуску прадукцыі. Цяпер тут вырабляюць дошку на падлогу, плінтус і дошку абразную не толькі для ўласных патрэб, але і на продаж. Канструкцыя дрэваапрацоўчых станкоў прадугледжана такім чынам, што адходы піламатэрыялаў паступаюць у спецыяльны бункер-накапляльнік, разлічаны на 6 кубаметраў, што дазваляе трымаць іх сухімі. Пакуль пілавінне і розную стружку забіраюць мясцовыя сельгаспрадпрыемствы і камунальнікі. А з пачаткам ацяпляльнага сезона другасная сыравіна стане палівам для кацельні прадпрыемства. Прагназуемы эканамічны эфект павінен скласці каля 20%. — З устаноўкай новых катлоў, — працягвае галоўны энергетык, — адпала неабходнасць выкарыстання на кацельні вентылятара-дымасоса магутнасцю 7,5 кілават-гадзіны. Акрамя гэтага, там жа заменены дзве цыркуляцыйныя помпы на менш энергаёмістыя, што дазволіць арганізаваць работу кацельні ў аптымальным і эканамічным рэжыме. Не абышлі энергазберагальныя мерапрыемствы і растворна-бетонны вузел. Новая ўстаноўка для прыгатавання бетону з паралельным выкарыстаннем двух КамАЗаў з міксерамі дазволіла не толькі павялічыць аб`ёмы вырабленай прадукцыі, але і дасягнуць значнага эканамічнага эфекту, бо пры такім падыходзе эканоміцца не толькі час, але і паляпшаецца якасць раствору. Дастаўлены на аб`ект бетон адразу заліваецца ў траншэі падмурка без папярэдняй дапрацоўкі. Работы па ўкараненню энерга- і рэсурсазберагаючых тэхналогій не прыпыняюцца і сёння, адзначаюць на аднам з лепшых будаўнічых прадпрыемстваў краіны, што дазваляе працоўнаму калектыву ПМК-241 з аптымізмам глядзець у будучыню. Андрэй КУНЦЭВІЧ. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |