Пятнiца, 10.9.2010
Пятнiца, 10.9.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Нумары /
Грамадства
На магілу сваякоў – праз доўгія гады
02.07.2010
У Лебядзянкаўскі сельвыканкам прыйшоў ліст з Санкт-Пецярбурга з просьбай адшукаць магілу сваяка Мікалая Логінава, які загінуў у 1944 годзе непадалёку ад вёскі Краснае. У канверце таксама знаходзілася копія пахаванкі. — Я пачаў распытваць мясцовых старажылаў, — расказвае старшыня сельвыканкама Леанід Коршунаў. — Але ніхто з іх мне не змог дапамагчы. Тады я звярнуўся ў райваенкамат, дзе высветліў, што ў 50-х гадах астанкі старшыны-разведчыка М.Логінава і іншых чырвонаармейцаў былі перазахаваны ў брацкай магіле, што знаходзіцца ў Ліпавым гаі райцэнтра. Аб усім гэтым я і напісаў у горад на Няве, паслаў туды фотаздымак абеліска і запрасіў прыехаць у Беларусь. Дарэчы, сёлета ў Дзень Перамогі ўшанаваць памяць Хасана Маргоева, які таксама склаў галаву на тэрыторыі Бялыніцкага раёна, прыехалі з Паўночнай Асеціі яго сын і ўнукі. Спачатку яны папрысутнічалі на ўрачыстым мітынгу ў Ліпавым гаі, затым наведаліся ў вёску Чырвоная Слабада, дзе і пахаваны іх бацькі і дзядуля. Святлана ЦАЛАВАЛЬНІКАВА. |
![]()
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |