Пятнiца, 10.9.2010
№58 (9614) ад 28.07.2010
Грамадства
Хлебныя рэйсы
21.07.2010

1070 тон алейнага зерня рапсу і 900 – збожжа вызначана дзяржзаказам для ААТ “Новая Друць”. Сканцэнтраваўшы ўласную тэхніку ва ўборачна-транспартным атрадзе, пастаўку зерня на дзяржаўныя прыёмныя пункты тут ажыццяўляюць, у асноўным, транспартам іншых суб’ектаў аграпрамысловага комплексу раёна. Адзін з лепшых шафёраў ААТ “Райаграпрамтэхзабеспячэнне” Міхаіл Ігнатовіч, напрыклад, штодзень з Вялікамашчаніцкага збожжатока ажыццяўляе  жніўныя рэйсы ў Магілёў, Талочын, Бабруйск. “МАЗ-555-102” з прычэпам Міхаіл Цярэнцьевіч заўсёды трымае ў добрым тэхнічным стане, з акуратна загерметызаваным кузавам. Вось і на гэты раз аўтамабіль гатовы ў рэйс на Талочын. Прыкрыты тэнтам каштоўны груз без страт будзе дастаўлены па прызначэнні.

На здымку: вопытны вадзіцель Міхаіл Ігнатовіч адпраўляецца ў адказны рэйс у добрым настроі.

Фота Васіля ДЗЕРАВЯШКІ.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз
Ці падабаецца Вам, што сайт zara.by беларускамоўны?
  Так! Мне гэта падабаецца.
  Не! Лепш рабіць сайт на рускай мове.
  Мне ўсё роўна.