Чацвер, 9.9.2010
№69 (9625) ад 04.09.2010
Творчыя праекты / Дзівасіл / Экалагічны форум. Разумець прыгажосць зямлі
Экалагічны форум. Разумець прыгажосць зямлі

РАЗУМЕЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ ЗЯМЛІ

Для паспяховага вырашэння праблем аховы акаляючага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, як паказвае практыка, неабходным з’яўляецца асэнсаванне важнасці гэтых пытанняў усімі сацыяльнымі групамі насельніцтва. Вядома ж, для гэтага трэба карэнным чынам мяняць існуючыя стэрэатыпы, каб фарміраваць новую экалагічную культуру і тым самым забяспечваць экалагічную бяспеку краіны. Менавіта гэтай важнейшай тэме і быў прысвечаны пяты рэспубліканскі экалагічны форум, які днямі адбыўся ў Браслаўскім раёне на Віцебшчыне.

Прадстаўляючы на форуме наш раён, мне было прыемна праінфармаваць яго ўдзельнікаў аб тых добрых справах, якія здзейснены ў вызначаным накірунку на Бялыніччыне. Рукатворная прыгажосць нашага краю гарманічна дапаўняе ўнікальны прыродны ландшафт, таму і вабяць чалавека не толькі добраўпарадкаваныя вуліцы і плошчы населеных пунктаў, але і запаведныя лясы ды азёры.

На добрым узроўні вырашаюцца таксама пытанні інфармаванасці насельніцтва аб праблемах аховы акаляючага асяроддзя. Менавіта адсюль пачынаецца фарміраванне экалагічнага светапогляду грамадзян. Сапраўды ж, атрыманне інфармацыі аб стане асяродку пражывання і магчымым уздзеянні  якасці вады, паветра, глебы на здароўе людзей з’яўляецца канстытуцыйным правам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Упэўнены, што ў раёне ёсць неабходны патэнцыял для таго, каб адзін з чарговых рэспубліканскіх экалагічных форумаў прайшоў менавіта на бялыніцкай зямлі.

Вячаслаў ХІТРЫКАЎ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз