Чацвер, 9.9.2010
№69 (9625) ад 04.09.2010
Творчыя праекты / Дзівасіл / Конкурсы. Заазер\'е - лепшы адпачынак у краіне
Конкурсы. Заазер\'е - лепшы адпачынак у краіне

ЗААЗЕР’Е – ЛЕПШЫ АДПАЧЫНАК У КРАІНЕ

У рэспубліканскім конкурсе “На лепшае ўладкаванне і  ўтрыманне месц масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон” ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” заняў першае месца. Менавіта на Заазерскім возеры створаны найлепшыя ў краіне ўмовы для змястоўнага адпачынку грамадзян. Спецыяльны фотаальбом адсюль і быў прадстаўлены на конкурс.

Дыплом першай ступені, буйная грашовая прэмія – заслужаная ўзнагарода калектыву лясгаса за маштабны творчы праект.

На пятым рэспубліканскім экалагічным форуме міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Лявонцій Харужык уручыў Дыплом галоўнаму ляснічаму ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Сяргею Каваленку і пажадаў новых здзяйсненняў у развіцці экалагічнай культуры.

— Вялікая заслуга ў стварэнні своеасаблівай інфраструктуры адпачынку на Заазерскім возеры належыць калектыву Эсьмонскага лясніцтва, кіраўнікам ДЭУ-74, ДРБУ-170, жылкамгаса, ПМК-241 Віктару Лемешаву, Пятру Анцыпіровічу, Віктару Івулёву і Уладзіміру Раманенку, — заўважыла ў гутарцы намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Тамара Хітрыкава.

Васіль ДЗЕРАВЯШКА.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз