Аўторак, 7.2.2012
№9 (9769) ад 04.02.2012
Творчыя праекты / Дзівасіл / Прафесіяналы. Па душы лесніку прырода...
Прафесіяналы. Па душы лесніку прырода...

ПА ДУШЫ ЛЕСНІКУ ПРЫРОДА…

Калі былому салдату, а некалі выпускніку Магілёўскага вучылішча хімікаў №98, Сяргею Плехаву прапанавалі асталявацца ў Цяхціне, ён доўга не раздумваў. Як-ніяк, яго бабуля і дзядуля жылі тут, і жонка адсюль была родам. Сяргей уладкаваўся спачатку на працу ў гаспадарку будаўніком, а затым стаў вальшчыкам лесу ў мясцовым лясніцтве. На працягу некалькіх гадоў ён жыў з сям’ёй у інтэрнаце, у бацькоўскім доме жонкі. Аднак, паколькі ў Плехавых ужо падрастала двое дзяцей, ім патрабавалася больш раздолля. С.Плехаў звярнуўся ў ААБ «Беларусбанк», каб выдзелілі яму субсідыю на пабудову ўласнага жылля.

Просьба гэтая была задаволена, і хутка на вуліцы Перамогі закіпела работа: дом на тры пакоі, лазню, гараж, тры хлявы гаспадару дапамагалі ўзводзіць сваякі, сябры. Сёння ў ім ёсць усё неабходнае для жыцця: сучасная мэбля і бытавая тэхніка. На прысядзібным участку пасаджаны сад і агарод. Разбіты таксама прыгожы кветнік, акаймаваны агароджай з арэшніку і аформлены ў стыле народнай творчасці – недарэмна ж гаспадыня з’яўляецца мастацкім кіраўніком Цяхцінскага СДК. Аднак самае галоўнае, што ў новым доме нарадзілася трэцяе дзіця, дачка Ксюша, якой ужо споўнілася шэсць месяцаў. Пакуль маці і сямігадовая сястрычка Насця даглядаюць яе, бацька са старэйшым сынам Максімам займаюцца па гаспадарцы, якая ў Плехавых даволі вялікая: конь, карова, куры… На працы ж Сяргею (шчыруе зараз лесніком) даводзіцца абходзіць больш тысячы гектараў.

Вельмі падабаецца С.Плехаву прымаць удзел у шматлікіх абласных і раённых спаборніцтвах прафесійнага майстэрства. Трэба адзначыць, што на працягу апошніх пяці год разам з майстрам Цяхцінскага лесагадавальніка Анатолем Баранавым ён займаў на іх першыя і другія месцы.

Святлана
ЦАЛАВАЛЬНІКАВА.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз