Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Маладзік /
БРСМ чакае папаўнення
БРСМ чакае папаўнення
У рамках падрыхтоўкі да пяцігадовага юбілею грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пры раённым камітэце БРСМ пачала працаваць маладзёжная інфармацыйная група пад кіраўніцтвам в.а. першага сакратара райкама БРСМ Алены Кандрашонак. Галоўнай задачай гэтай групы з’яўляецца інфармаванне маладога пакалення Прыдруцкага краю аб асноўных накірунках дзейнасці БРСМ. Днямі ў малой зале раённага Цэнтра культуры адбылася сустрэча маладзёжнай інфармацыйнай групы з работнікамі ўстаноў культуры Бялыніччыны. На ёй прысутнічалі каля пяцідзесяці хлопцаў і дзяўчат, у тым ліку і тыя, хто не з`яўляецца членам БРСМ. Падчас сустрэчы было прынята рашэнне аб стварэнні пярвічнай арганізацыі аддзела культуры райвыканкама, у склад якой увойдуць ячэйкі: цэнтралізаванай дзіцячай школы мастацтваў, бібліятэк, музея Бялыніцкага-Бірулі, сельскіх Дамоў культуры і раённага Цэнтра культуры. Многія прадстаўнікі маладога пакалення выказалі пажаданне ўступіць у рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Іна КАРАЛЁНАК. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |