Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Маладзік /
Iнфа-лiнiя БРСМ
Iнфа-лiнiя БРСМ
ВЫНІКІ ПАДВЕДЗЕНЫ. ЗАДАЧЫ ПАСТАЎЛЕНЫ Днямі ў малой зале раённага Цэнтра культуры адбыўся 13-ы Пленум раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Галоўным пытаннем, якое выносілася на павестку дня, з’яўлялася падвядзенне вынікаў рэспубліканскай маладзёжнай працоўнай акцыі “Маладосць. Традыцыі. Будучае”, якая праходзіла з красавіка па май бягучага года. Як адзначыла в.а. першага сакратара райкама БРСМ Алена Кандрашонак, усе заробленыя падчас акцыі грошы пералічаны на добраўпарадкаванне тэрыторыі абапал Камсамольскага возера ў Мінску. Акрамя гэтага, былі акрэслены мэты і задачы абласной акцыі БРСМ “Доўг. Чэсць. Радзіма”, якая будзе праводзіцца на Магілёўшчыне з ліпеня па верасень бягучага года і прымеркавана да пяцігоддзя стварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У рабоце Пленума актыўны ўдзел прыняла другі сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Алена Дзівакова. “ЗРОБІМ РАДЗІМУ ПРЫГОЖАЙ!” Пад такім дэвізам з 1 ліпеня па 16 жніўня бягучага года на Бялыніччыне праходзіць раённы этап рэспубліканскага конкурсу грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”. Яго задачамі з’яўляецца прапаганда беражлівых адносін да прыроды, патрыятычнае, экалагічнае і духоўнае выхаванне маладога пакалення. — У ходзе конкурсу сярод актыўных членаў маладзёжнай арганізацыі Прыдруцкага краю будуць сфарміраваны валанцёрскія атрады па добраўпарадкаванню прыродаахоўваемых аб’ектаў, — расказвае в.а. другога сакратара райкама БРСМ Ирына Бяляўцава. – Хлопцы і дзяўчаты будуць задзейнічаны на ўборцы тэрыторый каля помнікаў воінскай славы, паркаў адпачынку, аб’ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны. Па выніках праведзенай работы аргкамітэт, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі райкама БРСМ і райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, вызначыць лепшае працоўнае аб’яднанне моладзі. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |