Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Маладзік /
Мiнi-iнтэрв`ю. Маладзёжнае брацтва
Мiнi-iнтэрв`ю. Маладзёжнае брацтва
Напярэдадні пяцігадовага юбілею грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” хочацца даць слова тым людзям, якія маюць непасрэднае дачыненне да станаўлення і развіцця маладзёжнага руху ў Прыдруцкім краі. Ларыса СМАРГУНОВА, ветэран камсамольскага руху: — Усю сваю маладосць я прысвяціла працы ў раённым камітэце ЛКСМБ. З 1975 па 1980 гады шчыравала сакратаром райкама камсамола, курыравала школы раёна і ПТВ-217. А пасля мяне прызначылі першым сакратаром. У 80-я гады колькасць членаў маладзёжнага руху нашага раёна налічвала каля чатырох тысяч хлопцаў і дзяўчат. У кожнай навучальнай установе раёна, арганізацыях, сельскагаспадарчых прадпрыемствах былі створаны і паспяхова функцыяніравалі пярвічныя арганізацыі і ячэйкі. Жыццё маладога пакалення было вельмі насычаным на розныя падзеі, цікавым і разнастайным. Арганізоўваліся шматлікія спаборніцтвы паміж працуючай моладдзю, школьнікамі. Так, напрыклад, падчас уборачнай кампаніі мы заўсёды аб’яўлялі конкурс сярод маладзёжных экіпажаў камбайнераў, вадзіцеляў. Кожны тыдзень выязджалі на поле і вызначалі пераможцаў. Ім уручалі вымпелы, а на тэхніцы малявалі чырвоныя зоркі. Вы проста не ўяўляеце сабе, наколькі ганарова было маладому чалавеку ездзіць на машыне, якая ўпрыгожана зоркай. Адным словам, маладому пакаленню былі створаны ўсе патрэбныя ўмовы для працы і адпачынку. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі стаў пераемнікам камсамола. Ён увабраў у сябе ўсё самае лепшае, што было ў ЛКСМБ. Хочацца пажадаць гэтай маладой арганізацыі квітнець і працвітаць. І каб колькасць яе членаў з кожным годам толькі павялічвалася. Рост арганізацыі – рост аўтарытэту. Гэта ваш галоўны пастулат. Яўген ВАЛЕВІЧ, сакратар пярвічнай арганізацыі ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”: — У рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі я ўступіў у 2003 годзе, калі прыйшоў на працу ў лясгас. І мяне адразу ж абралі сакратаром пярвічкі. Напачатку наша маладзёжная арганізацыя налічвала ўсяго пяць чалавек, зараз пятнаццаць. Варта адзначыць, што хлопцы і дзяўчаты з вялікім задавальненнем далучаюцца да маладзёжнага руху, удзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, якія арганізуюцца раённым камітэтам БРСМ. Асабліва нам падабаюцца спартакіяда працоўнай моладзі “Беражы здароўе з моладу”, акцыі “Мой двор – мой клопат”, турзлёты. Запісала |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |