Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Маладзік /
Пятая чвэрць. Добра працуюць - весела адпачываюць
Пятая чвэрць. Добра працуюць - весела адпачываюць
Вучань ад вучня адрозніваецца. Адны, закончыўшы навучальны год, адразу ж накіроўваюцца на адпачынак, другія з вялікім задавальненнем запісваюцца ў школьныя валанцёрскія атрады. Работа ў такім атрадзе аб’ядноўвае і развівае хлопцаў і дзяўчат, робіць іх дасведчанымі ў многіх справах. Акрамя гэтага, дапамога юных валанцёраў прыносіць і вялікую карысць іх роднай школе. РАМОНТНІКІ, АЗЕЛЯНІЦЕЛІ, ТЭАТРАЛЫ У САШ № 2 райцэнтра валанцёрскі атрад дзейнічае ўжо больш за пяць гадоў. — На сённяшні дзень членамі нашага валанцёрскага атрада з’яўляюцца сем хлопцаў і трынаццаць дзяўчат з ліку вучняў 5-11 класаў, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце САШ № 2 Вольга Сіманава. Па словах Вольгі Міхайлаўны, члены валанцёрскага атрада развілі бурлівую дзейнасць адразу ў некалькіх накірунках. У залежнасці ад сваіх магчымасцей дзеці і падлеткі займаюцца рамонтам школьнага інвентару, добраўпарадкаваннем прылягаючай да навучальнай установы тэрыторыі, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Так, на працягу летніх канікулаў валанцёры шчыравалі над стварэннем у школе ландшафтнай кампазіцыі “Квітней, Беларусь”, зоны адпачынку са штучным вадападам і экзатычнымі раслінамі. Восем дзяўчат былі задзейнічаны важатымі ў школьным лагеры з дзённым наведваннем. Яшчэ сем чалавек займаліся праполкай агарода і кветнікоў. Акрамя гэтага, хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі сваю тэатральную праграму “Дзяцінству сонейка падарыце”, якую нядаўна паказалі выхаванцам дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Усім вельмі спадабалася, і зараз у планах юных тэатралаў наведаць з гэтым спектаклем і адзін з дзіцячых садоў райцэнтра. “Я ВАЛАНЦЁР — І ГЭТЫМ ГАНАРУСЯ” Прадстаўнікоў валанцёрскага атрада САШ № 1 райцэнтра я знайшла на школьным агародзе. Хлопцы і дзяўчаты займаліся прарэджваннем морквы і праполкай буракоў. — Упершыню валанцёрам я стала ў пятым класе па прыкладу сваёй старэйшай сяброўкі, — гаворыць сямікласніца Света Осіпава. – І зараз аб гэтым ніколькі не шкадую. Нават ганаруся, што атрымала магчымасць прыносіць карысць роднай школе. — А я прыйшла ў атрад, калі даведалася, што давядзецца займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, — дадае Валерыя Канаплёва. – Я вельмі люблю вырошчваць кветкі, ствараць арыгінальныя кветнікі. А тут такі прастор для рэалізацыі сваіх творчых задум. Па словах астатніх рабят, не меншае захапленне ў іх выклікае стварэнне малых скульптурных форм. Так, падчас летніх канікул яны з дапамогай настаўнікаў працоўнага навучання зрабілі фантан, млын, якія зараз упрыгожваюць прышкольную тэрыторыю. — З кожным годам усё больш хлопцаў і дзяўчат выказваюць жаданне стаць валанцёрамі, — адзначае сацыяльны педагог САШ № 1 Алена Максіменка, якая з’яўляецца адным з кіраўнікоў працоўнага аб’яднання школьнікаў. – Зараз у нас налічваецца 40 добраахвотных памочнікаў. Яны займаюцца праполкай агародаў, стварэннем розных фігур з дрэва і каменю, рамонтам школьнага інвентару. Адным з самых важных накірункаў у дзейнасці валанцёраў з’яўляецца шэфская дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам і адзінокапражываючым грамадзянам. Пажылыя людзі толькі добрым словам адзываюцца аб нашых хлопцах і дзяўчатах. І Ў ВЁСЦЫ КІПІЦЬ РАБОТА Рупліва працуюць і вучні Вішоўскай САШ. Семнаццаць чалавек – членаў мясцовага валанцёрскага атрада імя Яўсея Блізнякова — задзейнічаны на будаўніцтве агароджы абапал школы, добраўпарадкаванні тэрыторыі, узвядзенні новых архітэктурных кампазіцый. З іх дапамогай у дворыку навучальнай установы нядаўна былі створаны дэкаратыўныя лебедзі, казачная паляна, шматлікія кветнікі. Як адзначыла дырэктар школы Кацярына Зайцава, дзейнасцю атрадаўцаў яна вельмі задаволена. Асабліва трэба выдзеліць Фёдара Сідарэнку, Анатоля Арцёменку, Таццяну Хадкевіч, Алену Белахвоставу, Паліну Жукаву. — Падчас летніх канікул у школах раёна працуюць 25 валанцёрскіх атрадаў, — паведаміла інспектар па выхаваўчай рабоце аддзела адукацыі райвыканкама Ірына Загорская. — Хлопцы і дзяўчаты, вучні 5-11 класаў, задзейнічаны на ўборцы тэрыторыі, праполцы агародаў, рамонце школьнага інвентару, стварэнні малых скульптурных форм. У многім дзякуючы добраахвотнаму працоўнаму дэсанту, тэрыторыі школ значна папрыгажэлі. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |