Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Маладзік /
Разам мы - вялiкая сiла
Разам мы - вялiкая сiла
В.а. першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Алена КАНДРАШОНАК: — Сёння членамі раённага маладзёжнага аб’яднання з’яўляюцца 1327 юнакоў і дзяўчат. На базе ўстаноў адукацыі, арганізацый і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў створаны і паспяхова функцыяніруюць 50 пярвічных арганізацый, 67 ячэек. Прадстаўнікі маладога пакалення з вялікай ахвотай уступаюць у рады маладзёжнага руху, удзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, якія арганізуюцца райкамам, а таксама на месцах. Прыярытэтным накірункам у дзейнасці нашай арганізацыі з’яўляецца патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Кожны год раённы камітэт БРСМ праводзіць акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, “Служым Беларусі”, “Разам за моцную і квітнеючую Беларусь”, “Квітней, Беларусь!”. Сёлета ў рамках апошняй актывісты маладзёжнага руху Бялыніччыны сваімі рукамі зрабілі чырвона-зялёных папяровых галубоў – сімвалаў міру і дабрабыту, якія пасля былі раздадзены ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах Прыдруцкага краю. Вялікую ўвагу надаём ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, пажылым людзям. Пярвічныя арганізацыі ўзялі шэфства над 97 ветэранамі вайны, 67 воінскімі пахаваннямі. Нядаўна членамі БРСМ было праведзена добраўпарадкаванне магілы Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі ў вёсцы Антонава Буда, помніка загінуўшым землякам у Заполлі. Раённай маладзёжнай арганізацыяй наладжана актыўнае супрацоўніцтва з піянерамі. Да 60-годдзя Вялікай Перамогі рукамі членаў БРСМ і БРПА было створана ўнікальнае Палатно Пямяці, на якім вышыты імёны і прозвішчы загінуўшых у гады вайны. Зараз яно захоўваецца ў маладзёжным мнагапрофільным цэнтры. Праводзяцца і шмат іншых сумесных акцый. Немалое значэнне надаецца і інфармацыйна-ідэалагічнай рабоце. Пры раённым камітэце створана маладзёжная інфармацыйная група, у склад якой уваходзяць 11 актывістаў маладзёжнага руху. Члены гэтай групы праводзяць сустрэчы з моладдзю раёна ў навучальных установах, працоўных калектывах, падчас якіх інфармуюць хлопцаў і дзяўчат аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, дзейнасці ГА “БРСМ”. Другасная занятасць моладзі — яшчэ адзін важны накірунак дзейнасці раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Сёлета ў Прыдруцкім краі працавалі 10 валанцёрскіх атрадаў, 2 — будаўнічых. Хлопцы і дзяўчаты былі задзейнічаны на ўзвядзенні аграгарадкоў, навядзенні парадку каля помнікаў воінам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкаванні прышкольных участкаў. Асаблівая ўвага надаецца маладым спецыялістам. Маладыя людзі адразу ж уключаюцца ў грамадскае жыццё ўстаноў, арганізацый, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, удзельнічаюць у працы пярвічак ГА “БРСМ”. Нядаўна ў ААТ “Новая Друць” і ПМК-241 пачалі дзейнічаць “Клубы маладога спецыяліста”. Іх галоўная задача – дапамагчы хлопцам і дзяўчатам хутчэй адапціравацца на новым месцы. Другім сельскагаспадарчым прадпрыемствам, дзе таксама пачалі дзейнічаць вытворчыя брыгады з ліку членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, з’яўляецца ААТ “Новая Друць” Акрамя гэтага, у лютым бягучага года па ініцыятыве раённага камітэта БРСМ і пры падтрымцы кіраўніцтва ААТ “Новая Друць” у кафэ “Мара” з ліку маладых работнікаў была створана маладзёжная сервісная брыгада. А ў ПМК-241 з’явілася вытворчая брыгада будаўнікоў. Са стварэннем маладзёжных брыгад не толькі павялічыліся вытворчыя паказчыкі работы гаспадарак і прадпрыемстваў, але і палепшылася працоўная дысцыпліна. Маладыя працаўнікі сталі больш адказна ставіцца да сваёй працы. Новай формай дзейнасці раённай маладзёжнай арганізацыі стала стварэнне на базе Цяхцінскага сельскага Савета першага ў рэспубліцы савета сакратароў пярвічных арганізацый. У яго ўвайшлі сакратары пярвічак БРСМ Цяхцінскага НПКДСАШ, адкрытага акцыянернага таварыства “Новая Друць”, гатэльнага комплексу “Мара”, малочнатаварнага комплексу ў аграгарадку Вялікая Машчаніца і ячэйкі Цяхцінскага лясніцтва. Старшынёй савета сакратароў з’яўляецца настаўніца нямецкай мовы Цяхцінскай школы Вольга Белахвостава. Разглядаецца пытанне аб стварэнні такога ж інавацыйнага аб’яднання і на базе Вішоўскага сельсавета. Немалую ўвагу надаём і здароваму ладу жыцця маладога пакалення. Пастаянна вядзецца работа па далучэнню хлопцаў і дзяўчат да заняткаў спортам і турызмам, прафілактыцы захворванняў і шкодных звычак. Праводзяцца шматлікія спаборніцтвы, турніры, спартакіяды. Другі год запар раённы камітэт БРСМ сумесна з аддзеламі па справах моладзі, адукацыі, па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама праводзіць акцыю “Моладзь – за здаровы лад жыцця”. У яе рамках арганізуюцца спартландыі сярод пярвічных арганізацый, тэматычныя дыскатэкі, ток-шоу. Выдаюцца буклеты і брашуры па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Пры нашай арганізацыі створана маладзёжная добраахвотная дружына “Навальніца”. Зараз яна налічвае 30 чалавек. У бягучым годзе “Навальніца” заняла першае месца у штогадовай абласной спартакіядзе “Акадэмія мужнасці”. Акрамя гэтага, пры райкаме працуе клуб “Юны журналіст”. Яго мэтамі і задачамі з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, стварэнне адзінай інфармацыйна-адукацыйнай прасторы, прафесіянальная арыентацыя і пачатковая падрыхтоўка моладзі. Членамі клуба могуць стаць як вучні школ, так і працуючая моладзь Прыдруцкага краю. У чэрвені бягучага года ў рамках рэспубліканскага актыву (семінара-вучобы) ГА “БРСМ” па тэме “БРСМ: інавацыйная дзейнасць у рабоце” наш раён наведалі першы сакратар цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Леанід Кавалёў, сакратары абласных і гарадскіх камітэтаў БРСМ. Раённы камітэт БРСМ быў адзначаны Ганаровай граматай “За ўкараненне інавацыйных форм і метадаў у працы з моладдзю” і каштоўным падарункам. За першае паўгоддзе бягучага года наш РК заняў першае месца ў вобласці ў сваёй падгрупе. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |