Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Наш край. Краязнаўчая старонка "Зары над Друццю" /
Таямнiцы. Дапамажы, бяроза, зацяжарыць
Таямнiцы. Дапамажы, бяроза, зацяжарыць
“ДАПАМАЖЫ, БЯРОЗА, ЗАЦЯЖАРЫЦЬ!..” У нацыянальнай традыцыйнай культуры бярозе належыць адметнае месца. Яна, у адрозненне ад дуба, сімвалізуе жаночы пачатак, таму, як адзначаюць этнографы, і стала галоўным удзельнікам многіх святочных рытуалаў і абрадаў з удзелам прыгожай паловы чалавецтва. Гэтае дрэва таксама з’яўляецца старадаўнім сімвалам абуджэння прыроды, урадлівасці, услаўлення чысціні і святасці шлюбу. Бяроза валодае ўласцівасцю і ўздзейнічаць на здароўе чалавека, аказваць яму дапамогу. Па інфармацыі жыхара вёскі Заазер’е Пятра Ціхановіча, у лясным гушчары, які раскінуўся паабапал дарогі на Мажаны, і па сёння расце адна бяроза, па дапамогу якой некалі звярталіся жанчыны, якія не маглі зацяжарыць. Непадалёку ад яе знаходзіўся каменны крыж, у цэнтры якога хутчэй за ўсё быў выразаны знак багіні Мажаны (Марэны). Адной з важных пазнейшых функцый яе з’яўлялася дапамога жанчынам. Такім чынам, і бяроза, і гэта язычніцкая багіня, якая ўваходзіць у лік старажытных бостваў яшчэ індаеўрапейскага перыяду, знаходзячыся побач і валадаючы надпрыроднай сілай, дапамагалі жанчынам адчуць шчасце мацярынства і стаць прадаўжальнікамі роду. Зразумела, справа гэта надзвычай інтымная і, вядома ж, пакідаць інфармацыю аб дапамозе бярозы кожная жанчына, якая скарысталася такім абрадам, трымала ў тайне. Міхась ЗАВЕЙНЫ. (Нумар ад 12.09.07) |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |