Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Наш край. Краязнаўчая старонка "Зары над Друццю" /
Вочы гiсторыi
Вочы гiсторыi
1634, 4 кастрычніка. Бялынічы атрымліваюць ад караля польскага і вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Уладзіслава Вазы прывілей на самакіраванне па тыпу магдэбургскага права, пячатку і герб мястэчка. 1635, восень. Па версіі каноніка Люцыяна Гадлеўскага абраз Маці Боскай Бялыніцкай цудатворным чынам з’яўляецца ў Бялыніцкім кармеліцкім касцёле. 1654, 8 кастрычніка. Каля Бялынічаў разгромлены атрад казакаў Бушакова, які змагаўся на баку маскоўскай дзяржавы. 1761, 20 кастрычніка. Ускладанне біскупам Гільзеным карон на цудадзейны абраз Маці Боскай Бялыніцкай, якое праходзіла ў Бялынічах. 1847, 27 кастрычніка. У высылцы ў горадзе Сарапул Вяцкай губерні памірае Казімір Чарноўскі. 1899, 11 кастрычніка. Адзін з найбольш багатых мясцовых землеўладальнікаў С. Мясаедаў у сваім завяшчанні адпісвае ўчастак зямлі памерам у дзесяціну для пабудовы бальніцы. 1904, 10 кастрычніка. Пагром яўрэяў у Галоўчыне – гэтак званы “мабілізацыйны” пагром, які быў выкліканы мабілізацыяй на руска-японскую вайну і звязаны з яўрэйскімі пагромамі ў Магілёве. 1918, 31 кастрычніка. Апошні дзень акупацыі Магілёўшчыны войскамі Доўбар-Мусніцкага і кайзераўцамі. 1924, 14 кастрычніка. Першая раённая сельскагаспадарчая выстава. Экспанаты размяшчаліся ў 9 павільёнах, дзе дэманстравалі свае дасягненні 114 сялянскіх гаспадарак, кааператыўная арганізацыя і 6 сельгасаб’яднанняў. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |