Аўторак, 7.2.2012
№9 (9769) ад 04.02.2012
Творчыя праекты / Натхненне / Ала Войлакава. Вёсачка
Ала Войлакава. Вёсачка

Ала ВОЙЛАКАВА

ВЁСАЧКА

Пеўні тут раніцай будзяць зару
Песняю сваёй звонкаю.
Як я такую люблю пару!
Зачаравана сваёй я старонкаю.

Сцежкай знаёмай іду за ваколіцай
І сумаваць мне ніколькі не хочацца,
Што з табою звязана лёсам я,
Родная вёсачка-вёска мая.

Кожны ў жыцці выбірае свой шлях,
Кожнаму давай лепшае,
А жыта спелае ў палях
Штосьці шапоча пра мудрае-вечнае.

Тут, як і ўсюды за кожным акном
Музыка гучыць модная,
Ды пакуль грае-пяе гармонь
Ты будзеш жыць, мая вёсачка родная.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз