Аўторак, 7.2.2012
Аўторак, 7.2.2012![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Натхненне /
Гаспадар
Гаспадар
Гаспадар Замачулле. Ігліца. Панькоў. І яшчэ трыццаць вёсак навокал. Шлях жыццёвы свой Толя Драздоў Пачынаў на зямлі сінявокай. У сялянскай сям’і рос хлапчук, Трактар з бацькам выводзіў у поле, Дзе спазнаў і мазолістасць рук, І навуку, нібыта ў школе. Крок за крокам, як з класа ў клас, Уваходзіў у свет земляробаў... Яго выбраў няпросты наш час І характар каханнем аздобіў. Факультэт інжынерных вышынь — Гэта ведаў вялікая сіла, І вучобы імклівая плынь Пяць гадоў неўпрыкмет адлічыла. Свой дыплом малады інжынер Падмацоўваў працай руплівай – Да яго адчувалі давер Землякі, заручоныя з нівай. І ў няпоўныя трыццаць гадоў, Калі іншыя шлях выбіраюць, Гаспадарку ўзначаліў Драздоў, Што была ўжо далёка не раем. Не, не прага людзьмі “руляваць”, Каб усюды яму апладзіравалі, А вытворчасці імпульс надаць Меў на мэце Анатоль Уладзіміравіч. Позна класціся, рана ўставаць – Продкаў правіла залатое: Затрымае яго сенажаць, І жніво не адпусціць святое. Не ў канторы яго кабінет: Там дырэктар, дзе справы і людзі, Дзе праблем пачынаецца свет І канца яму, пэўна, не будзе. На машынным двары – цішыня, Ды гудзе вераснёўскае поле: Восем клопатаў кожнага дня Вырашаюць Рубеж і Заполле. І Драздоў у запрэжцы адной Цягне воз на гару дабрабыту – І пад гэтай высокай гарой Яго боль і сумненні зарыты. Новай тэхнікі — цэлы табун, Рэканструкцыя фермы – будоўля! Бачна ўсім (тут не трэба вяшчун), Што святлее сялянская доля. Дзе сядзібнага тыпу дамы Узнавілі саўгасную вёску, Навасёлам старым, маладым Тут жывецца цікава, па-боску. І Драздовых сям’я сярод іх: Анатоль і Таццяна шчыруюць Гэтаксама на “сотках” сваіх І маленькага сына гадуюць. Шосты годзік Мікітку пайшоў. Паўтараецца шлях пакалення: І ўжо самы малодшы Драздоў Руль кранае з бацькоўскіх каленяў. Лёс адзіны ў святых і сялян, Хлеб надзённы – вялікае дзіва. Па-над восеньскім полем туман, Нібы дым з залатога кадзіла. Час пякельнай спякоты мінуў. Дзевяць год дзень у дзень Анатолю Давялося ўзнімаць цаліну, Каб рунела бацькоўскае поле. Ёсць стабільнасць вытворчасці, плён, Ёсць павага, здабытая ў справах, І таму не збіраецца ён Спачываць на заслужаных лаўрах. Веліч планаў і мараў святло, Каб радзімай малой ганарыцца — Усё гэта ў душы расцвіло Шанаваннем сялянскіх традыцый. Жыць дастойна ці кожны гатоў? Проста трэба імкнуцца да працы І, напрыклад, як той жа Драздоў, Без пярэчанняў ёй аддавацца. Васіль ДЗЕРАВЯШКА. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |