Субота, 19.5.2012
Субота, 19.5.2012![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Натхненне /
БЯЛОВЫ
БЯЛОВЫ
Узлятаюць нягучныя словы Жаўрукамі ў нябесную сінь – Пра жыццё размаўляюць Бяловы: З братам – брат, з жонкай – муж, з бацькам – сын. Лістападаўскі волкі вятрыска Над санлівай раллёй не шумі, СВК “Лебядзянка” – калыска Хлебаробскай вялікай сям’і. Млечны шлях у бясконцасць імкнецца, Вабіць кожнаю зоркай сваёй; Толькі іх не хапіла б, здаецца, Усім Бяловым хаця б па адной. Іншы раз не Сатурн, дык Венеру Мець не шкодзіла б пад рукой; Але ў мару такую не веру, Як не веру ў душэўны спакой. — Праўда ў тым, — кажа Віктар Міхайлавіч, — Што ніколі не здрадзіць зямля, Яна – вечная, добрая, слаўная, Тут вялікае бачыш здаля. І сынам перадаў эстафету, Навучыў іх і сеяць, і жаць, На зямлі і зімою, і летам Сваю папараць-кветку шукаць. Родны брат яго, Пётр Міхайлавіч, Што аратым свой шлях пачынаў, Сёння сам прадпрыемства ўзначальвае: Для Бяловых Бялоў – старшыня! Аграном Валянціна Пятроўна – Жонка, маці і прыклад сынам, Дзеліць працу і славу пароўну, Каб усё было напапалам. Востры розум і сэрца пяшчота, Што ўласцівыя толькі жанкам, Далі крылы і прагу палёту Мужу, дзецям і ўсім сваякам. Міша, Пеця і цуда-нявесткі Таня з Оляй, унукаў аж пяць – Нібы з поля, прыемныя весткі У хаціны Бяловых ляцяць. Вінават, што ўжыў слова “хаціны”, Маю сціпласць прабачце, сябры, — У дамах адмысловых радзіны Ужо справілі гаспадары. Сам бываў там — дамы, як палацы: Цеплыня ў іх, свабода, камфорт. Лайдакам, выпівохам, паяцам Тут даюць ад варот паварот. І не скажаш: адрэзана луста... Кожны мае зямельны надзел, Дзе і бульба расце, і капуста, Сад — як сімвал сям’і і надзей. Тут, у вёсцы, — дзяржавы аснова, Дзе па-людску Бяловы жывуць, А палі, нібы шчасця падкова, Ахінаюць і Вабіч, і Друць. І ралля чорнай рэчкай віруе З-пад адвалаў магутных плугоў. Хто на ворыве ў полі шчыруе? Тры асілкі! З іх кожны – Бялоў. Вось чаму ёсць і збожжа ў засеках, А на фермах – фуражны запас. Род сялянскі быў моцным спрадвеку, І не ўладны над ім нават час. Пакаленні Бяловых, няйначай, Знітаваныя Божай рукой, Весняй раніцай Віктар Міхайлавіч Возьме ўнукаў у поле з сабой. Лена й Света – на лекцыях сёння, Ідуць Віця з Карынай на ўрок: — Яны вучацца рупна і плённа, — Хваліць дзетак настаўнік Мазок. На руках у пяшчотных матуляў Даша з Мішам крыху падраслі, І нідзе ім не будзе ўтульней, Чым на роднай бацькоўскай зямлі. Ды не стану ў прагноз паглыбляцца, Проста хочацца мне пажадаць Сёння, заўтра, заўжды Лебядзянцы Для Бяловых дамы будаваць. Васіль ДЗЕРАВЯШКА. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |