Субота, 19.5.2012
Субота, 19.5.2012![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Раўненне на подзвіг /
Сваей мужнасцю i смерцю наблiжалi светлы дзень
Сваей мужнасцю i смерцю наблiжалi светлы дзень
Чарговы матэрыял рэдакцыйнага творчага праекта «Сваей мужнасцю i смерцю наблiжалi светлы дзень» прысвячаецца Дзейнасцi Бялынiцкай ваенна-аператыўнай групы 17 лiпеня 1943 года ў адпаведнасцi з загадам штаба Ваенна-аператыўнай групы (ВАГ) пры Магiлёўскiм падпольным абкаме КП(б)Б створана Бялынiцкая ВАГ, у склад якой увайшлi партызанскiя атрады 122 «За Радзiму» (камандзiр - М. М. Рагатка), 600 (Г. Ф. Меднiкаў), 760 iмя Беразоўскага (Р. I. Перасценка), 35 (I. Р. Прахарэнка). Камандны склад ВАГ: сакратар падпольнага райкама КП(б)Б В. I. Падаляк, камандзiры - З. П. Гапонаў (да красавiка 1944), Д. I. Фядотаў (май-чэрвень 1944). Структура атрадаў будавалася па прынцыпе часцей Чырвонай Армii. Для правядзення буйных аперацый партызанскiя атрады аб’ядноўвалiся з атрадамi суседнiх раёнаў. 26 жнiўня 1943 года партызаны 208 палка, 12, 28, 36, 113, 121, 122 «За Радзiму», 152, 277, 425, 810 асобнага атрадаў правялi сумесную баявую аперацыю ў трохкутнiку веска Паплавы - чыгуначная станцыя Тошчыца (на участку Орша-Жлобiн) - Бялынiчы. Адначасова адбыўся сустрэчны бой народных мсцiўцаў 113, 121 партызанскiх атрадаў, 208 палка з 700 ахоўным палком фашыстаў i прыдадзенымi яму падраздзяленнямi, якiя выходзiлi на правядзенне карнай аперацыi «Iваноў». Каля вёскi Забалоцце партызаны знiшчылi калону варожых машын i больш за 200 салдатаў. 11 верасня на тэрыторыi ў раёне Бялынiчы - Пагост - Беразiно - Жураўка чакалася з’яўленне фашысцкiх войскаў у складзе 350 грэнадзёрскага, 700 ахоўных палкоў i 600 ахоўнага батальёна. На 11-14 верасня палявая камендатура запрасiла ў Магiлёве ў сваю падтрымку для правядзення карнай аперацыi супраць партызан i авiяцыю. У непасрэднай блiзкасцi ад варожых гарнiзонаў народныя мсцiўцы размясцiлi засады, замiнiравалi дарогi. У ноч на 10 верасня, за суткi да падыходу асноўных сiл акупантаў, больш за 4 тысячы партызанаў 208 палка i 27 атрадаў Бялынiцкай, Бярэзiнскай, Быхаўскай, Клiчаўскай, Круглянскай, Магiлёўскай i Шклоўскай ВАГ адначасова атакавалi варожыя гарнiзоны ў Бялынiчах, вёсках Вялiкая i Малая Машчанiца, Галоўчын, Алешкавiчы, Пушча, Дашкаўка, Салтанаўка, апорныя пункты каля мастоў праз Вослiк i Друць. Гарнiзон у Бялынiчах складаўся з 500 гітлераўцаў, палiцэйскiх, батальёна РВА i займаў ключавое становiшча ў сiстэме апорных пунктаў ворага ў мiжрэччы Дняпра i Бярэзiны, з’яўляючыся галоўным плацдармам правядзення карных аперацый акупантаў у партызанскiх зонах. Мост праз Друць ахоўвала каля 30 фашыстаў, якiя мелi на ўзбраеннi два ручныя i станкавы кулямёты, два дзоты. На ахове моста праз Вослік знаходзiлася каля 45 немцаў, у распараджэннi якiх была 45-мiлiметровая гармата, тры ручныя, ротны i станкавы кулямёты, 4 дзоты. Партызанскiя атрады 35, 122 «За Радзiму», 600, 760 iмя Беразоўскага ва ўзаемадзеяннi з 208 палком i атрадам маёра Шастакова ў ноч на 10 верасня 1943 года правялi аперацыю па разгроме гэтых варожых гарнiзонаў. Агульнае кiраўнiцтва ёй ажыццяўляў Захар Гапонаў. У баi за Бялынiчы толькi партызаны Бялынiцкай ВАГ знiшчылi больш за 60 гiтлераўцаў, пецярых узялi ў палон, зруйнавалi 2 дзоты i 7 кулямётных кропак, узарвалi мост праз Друць, спалiлi 8 розных будынкаў, каравульнае памяшканне i камендатуру, 6 складаў, 2 гаражы з 12 аўтамашынамi, захапiлi дакументы, зброю, амунiцыю. Ад канчатковага разгрому фашыстаў выратаваў манастыр, сцены якога не ўзялi снарады 45-міліметровай гарматы. Жнiвеньскiя i вераснёўскiя баi аб’яднаных партызанскiх сiл вобласцi, у вынiку якiх, за выключэннем Бялынiчаў i некалькiх буйных населеных пунктаў, раён быў ачышчаны ад акупантаў, выратавалi ад знiшчэння, угону ў Германiю тысячы мiрных жыхароў. Нельга абысцi ўвагаю i адзiн з гераiчных баёў групы партызан 600 атрада, якi адбыўся 18 лiпеня 1943 года. У гэты дзень народныя мсцiўцы Мiкалай Мазуркiн, Уладзiмiр Сакалоў, Лёня Лорчанка, Савелiй Конанаў ахоўвалi вабiчанскi брод каля вёскi Рудня. Нечакана з боку вёскi Пральня з’явiўся карны батальён фашыстаў. Партызаны прынялi няроўны бой. Таварышы Лёнi загiнулi, а юнак падарваў сябе i немцаў, якiя паспрабавалi абкружыць яго, апошняй гранатай. За гэты подзвiг Л. Лорчанку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. Вядома, што Уладзiмiр Сакалоў i Мiкалай Мазуркiн былi родам з Ланькава, а Савелiй Конанаў - са Студзёнкi. Найбольш буйныя аперацыi, якiя правялi партызаны Бялынiцкай ВАГ у канцы 1943 - пачатку 1944 гадоў, былi баi па разгроме варожых гарнiзонаў у вёсках Свяцiлавiчы, Малы Кудзiн, Iзобiшча, Рубеж, актыўна працягвалася i дыверсiйная работа народных мсцiўцаў на камунiкацыях ворага. Анатоль МАРОЗАЎ, настаўнiк Свяцiлавiцкага ВПКДССШ. |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |