Пятнiца, 30.7.2010
№58 (9614) ад 28.07.2010
Песня вяла ў бой

Песні, абпаленыя вайной

У маім асабістым архіве захоўваюцца амаль два дзесяткі вершаў, напісаных байцамі асобага партызанскага злучэння “Трынаццаць”, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза С. У. Грышын. Іх у свой час сабраў камісар партызанскага атрада А. І. Палякоў і даслаў у Галоўчынскі краязнаўчы музей.

Песні гэтыя нараджаліся на дарогах вайны, у партызанскіх зямлянках, і першымі іх слухачамі былі народныя мсціўцы. Найбольшую актыўнасць у гэтым праяўлялі партызаны А. Валхонскі, А. Калеснікаў, Л. Серабракоў, І. Глінкін і іншыя. Іх вершы і песні  ствараліся, як правіла, па гарачых слядах падзей, таму яны шчырыя, без прыкрас, і нават праз 64 гады ярка ўваскрасаюць карціну барацьбы партызанскага палка, які дзейнічаў на тэрыторыі нашага раёна.

Першыя песні грышынцаў з’явіліся ў другой палове 1942 – пачатку 1943 гадоў. Так, палітрук В. Налётаў напісаў верш “Партызанскі полк”, А. Лук’янаў паклаў яго на музыку:

В Беларусь пришли мы из Смоленска,
А привел нас Гришин, наш герой.
И дрожит немецкая военщина
Перед нашей силой огневой.

А вось песня А. Валхонскага “Грышынскі полк”. Яе аўтар удала знаходзіць словы, якія вобразна перадаюць душэўны стан тых, у каго вайна адабрала ўсё – Радзіму, сям’ю, радасць мірнага жыцця. І за гэта народныя мсціўцы помсцяць ненавіснаму ворагу:

Наши роты громят гарнизоны,
Слышны залпы шоссейных засад.
Под откосы летят эшелоны,
Даром гришинцы хлеб не едят.

Шмат вершаў напісаў баец 2-га батальёна Л. Серабракоў у вёсцы Дабрылавічы Запольскага сельсавета, многія з якіх былі пакладзены на музыку і сталі любімымі песнямі партызан. У песні «Дык будзьце здаровы”аўтар заклікаў усіх бязлітасна змагацца з ворагам і тады:

Быть скорее победе
На улице нашей –
Нигде не увидите
Праздника краше.
В зеленой дубраве
Гостями мы будем.
И нашей подмоги
Вовек не забудем.

Упершыню гэта песня была выканана аддзяленнем Хамутова ў вёсцы Бахані  на навагоднім канцэрце пасля даклада С. У. Грышына.

Песню аб 2-м батальёне Л. Серабракоў таксама стварыў у Дабрылавічах. Яе змест прасякнуты верай у хуткую перамогу савецкага народа над ворагам, гарачым жаданнем зноў убачыць сваю любімую Бацькаўшчыну свабоднай і незалежнай:

Пусть летят снаряды градом,
Пусть расколется земля.
Славу Бовкинской блокады
Донесем мы до Кремля.

На матыў вядомай песні “І хто яго ведае” Л. Серабракоў напісаў песню “Мая прыгажуня”. Пасля вайны паэта-партызана прынялі ў Саюз журналістаў СССР, і неўзабаве ён стварыў верш пра грышынцаў-ветэранаў, які сам жа паклаў на музыку. Вось некалькі радкоў з гэтай песні:

Мы гордимся званьем партизана,
Как и в ту военную грозу
Не стареют сердцем ветераны
Из блокады в Бовкинском лесу.
Отгремели годы огневые,
Мир царит над Родиной моей.
Гришинцы седые, удалые,
Запевайте песню веселей.

Хоць песні і вершы народных мсціўцаў партызанскага палка “Трынаццаць” у многім недасканалыя ў літаратурным плане, але яны хвалююць сваёй непасрэднасцю, глыбіней і шчырасцю пачуццяў.

Віктар СУХАРАЎ,
член ГА “Беларускі саюз журналістаў”.

(нумар ад 31.10.07)

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз