Пятнiца, 30.7.2010
№58 (9614) ад 28.07.2010
Творчыя праекты / Бялыніччына спартыўная / Футбол. Пласконны ў аснове зборнай
Футбол. Пласконны ў аснове зборнай

Гледзячы па ўсім, выхаванец бялыніцкага футбола, абаронца салігорскага “Шахцёра” Павел Пласконны лічыцца зараз трывалым іграком асноўнага складу нацыянальнай зборнай. Новы галоўны трэнер беларускай дружыны немец Бернд Штанге распачаў стварэнне каманды на перспектыву і істотна амаладзіў яе склад.

Нашаму земляку адводзіцца адна з асноўных роляў у абарончых парадках зборнай. Упэўненая гульня Пласконнага ў нядаўнім таварыскім матчы з Ізраілем, які завяршыўся перамогай беларусаў з лікам 2:1, відавочна дадала Паўлу вістаў у вачах нямецкага спецыяліста. Пласконны, дарэчы, атрымаў запрашэнне і на ўдзел у вераснёўскіх гульнях Беларусі са зборнымі Румыніі і Славеніі, якія пройдуць у рамках адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы. 8 верасня беларусы будуць прымаць у Мінску румынскую каманду, а 12 верасня згуляюць на выездзе са славенцамі.

Антон ШЧЫРЫЦА.

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз