Аўторак, 7.2.2012
№9 (9769) ад 04.02.2012
Творчыя праекты / Бялыніччына спартыўная / Лёгкая атлетыка. З \"золатам\" і \"серабром\"
Лёгкая атлетыка. З \"золатам\" і \"серабром\"

У Валміеры (Латвія) прайшла матчавая сустрэча юніёраў Беларусі, Украіны, Расіі і Латвіі (U-20), у якой прынялі ўдзел і двое былых выхаванцаў Бялыніцкай ДЮСШ. І абодва вярнуліся  дахаты з медалямі.

Выдатна выступіў у трайных скачках Аляксей Цапік, які з вельмі прыстойным вынікам 16 метраў 31 сантыметр заняў у гэтым відзе спаборніцтваў першае месца.

На другую прыступку п’едэсталу гонару ўзнялася ў кіданні молата Аліна Кастрова, якая паказала  адзін з лепшых у яе спартыўнай біяграфіі вынікаў.

( Наш кар.)

Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Нядз