Пятнiца, 30.7.2010
Пятнiца, 30.7.2010![]() ![]() ![]() ![]() |
Творчыя праекты /
Бялыніччына спартыўная /
Ведай нашых. Міжнародны клас - гэта клас!
Ведай нашых. Міжнародны клас - гэта клас!
У Запарожжы (Украіна) праходзіла ініцыіраваная Еўрапейскай федэрацыяй гандболу атэстацыя арбітраў. Сертыфікаты, якія даюць права абслугоўваць афіцыйныя сустрэчы міжнароднага ўзроўню, спрабавалі атрымаць судзейскія пары з 6 краін далёкага і блізкага замежжа. Прыемна, што беларускія рэферы Сяргей Кулік і Дзмітрый Набокаў (дарэчы, абодва бялынічане) паспяхова здалі ўсе экзамены і, адсудзіўшы матчы праходзіўшага тут турніра “Кубак Дняпра”, удастоіліся станоўчых ацэнак. А галоўнае – аказаліся сярод чатырох брыгад, якія папоўнілі спіс гандбольных суддзяў міжнароднай катэгорыі. Адпаведныя дакументы ім уручаць напрыканцы верасня, пасля чаго ім застанецца толькі чакаць прызначэнняў на матчы высокага рангу. Сёння ў Беларусі міжнароднай катэгорыяй валодаюць тры мінскія пары рэферы. Чацвёртай стала наша, бялыніцкая, з чым мы шчыра віншуем нашых землякоў. (Наш кар.) |
![]() ![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
| Галоўная // Рэдакцыя // Рэклама // Кантакты // Карта сайта | |||||||||||||||||||||||||||
| © 2007 “Зара над Друццю” Дызайн і распрацоўка БЕЛТА |