Рэдакцыя

«Дзень добры, шаноўныя сябры!

Рады вітаць Вас на сайце Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю”! Хочацца спадзявацца, што электронная версія нашага выдання будзе цікавай і карыснай для Вас. Будзем вельмі рады, калі Вы таксама прымеце актыўны ўдзел у рабоце сайта. Чакаем слушных заўваг і прапаноў!«

Рэдактар Міхась Карпечанка

Гісторыя газеты

Бялыніцкая раённая газета заснавана ў студзені 1931 года. Першая назва газеты – “Чырвоны калектывіст”. Пад сённяшняй назвай “Зара над Друццю” газета выходзіць з 1992 года.

Бялыніцкая раёнка неаднаразова станавілася пераможай абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.

У 2005 годзе калектыў газеты адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую работу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Па выніках работы за 2005 год “Зара над Друццю” выйшла пераможцай спаборніцтва сярод дзяржаўных перыядычных выданняў Магілёўскай вобласці.

У 2008 годзе «Зара над Друццю» стала лаурэатам IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшая раённая газета».

У гэтым жа годзе наш сайт zara.by адзначаны Інтэрнэт-прэміяй «TIBO-2008» у намінацыі «СМІ ў Інтэрнэце».

Сёння “Зара над Друццю” ўваходзіць у лік самых тыражных раённых выданняў Магілёўшчыны.