Темы

Размова, якая заклікае да дзеянняў

1 сакавіка адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, якая прадаўжалася амаль сем з палавінай гадзін. У “Вялікай размове з Прэзідэнтам” прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер — палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб’яднанні і канфесіі. Кіраўнік дзяржавы адказаў на некалькі дзясяткаў пытанняў, якія датычыліся шырокага спектра тэм.

Сваімі меркаваннямі, думкамі і ўражаннямі падзяліліся таксама некаторыя жыхары Бялыніччыны.

Юрый ЗАБЛОЦКІ,

дырэктар ДЛГУБялыніцкі лясгас”,

лаўрэат прэміі райвыканкама “Чалавек года – 2018”:

– “Вялікая размова з Прэзідэнтам”, думаю, не пакінула нікога раўнадушным. Гэта правільная пазіцыя з боку ўлады – збірацца разам і шчыра, адкрыта гаварыць аб нашым жыцці, далейшым вектары развіцця. Для сябе адзначыў, што ў Беларусі аказваецца вялікая падтрымка сацыяльнай сферы, маладым і мнагадзетным сем’ям. Напрыклад, вуліца Мінская райцэнтра стала ўжо сапраўдным мікрараёнам. Дадам яшчэ, што самай высокай узнагароды – ордэна Маці – кожны год удастойваюцца і жанчыны Прыдруцкага краю. Моцная, вялікая і, галоўнае, здаровая сям’я – зарука дабрабыту ўсёй краіны ў цэлым.

Алена СЕЛІВЕСТРАВА,

начальнік аддзела эканомікі райвыканкама:

– “Вялікая размова з Прэзідэнтам” была адкрытай і інфармацыйна насычанай.

Дакладна было адзначана кіраўніком дзяржавы, што сёння ў нашай краіне шмат зроблена для таго, каб чалавек меў магчымасць зарабіць для сябе і сваёй сям’і. Сапраўды, у апошні час значна паслабелі патрабаванні для адкрыцця малога бізнесу, і, тым самым, павялічылася колькасць жадаючых пачаць уласную справу.

Такая тэндэнцыя назіраецца і ў нашым раёне. Толькі ў 2018 годзе ў аддзеле эканомікі райвыканкама зарэгістраваны 45 індывідуальных прадпрымальнікаў і 7 прыватных прадпрыемстваў.

Віктар АРЖАНІКАЎ,

ветэран Вялікай Айчыннай вайны:

– Сем з паловай гадзін пра самае важнае і галоўнае. Звярнуў увагу на меркаванне кіраўніка дзяржавы наконт прыцягнення моладзі да святкавання знакавых і гістарычных дат.

Разумею, погляды сучаснай моладзі на жыццё ў параўнанні з нашымі, прыкметна змяніліся. Гэта абумоўлена тым, што час не стаіць на месцы. Але лічу, што ведаць гісторыю свайго народа павінен кожны малады чалавек, нягледзячы на яго жыццёвыя прынцыпы.

Таму зусім правільна адзначана, што трэба знаходзіць сучасныя метады, каб далучаць моладзь да святкавання Дня Перамогі, 75-годдзя вызвалення Беларусі і іншых памятных дат. Бо яны сёння – падмурак нашай будучыні, і менавіта ад іх залежыць ці ўзгадаюць нашы ўнукі, праўнукі пра подзвігі сваіх дзядоў і прадзедаў.

Васіль КРАЎЦОЎ,

загадчык аддзела спорту і турызму райвыканкама:

– Падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” былі абмеркаваны самыя важныя тэмы, праблемы, якія апошнім часам найбольш востра паўсталі ў нашым грамадстве. Аб усім сапраўды пагаварылі адкрыта, але, хачу адзначыць, што ўсе мы сёння маем доступ да інфармацыі, ніхто яе не хавае. Больш за ўсё зацікавіла тэма працаўладкавання. Насамрэч існуе шмат магчымасцей, напрыклад, для сферы малога бізнесу. Можна заняцца рамяством альбо адкрыць уласную аграэкасядзібу. Словам, згодны з думкай Прэзідэнта, што ў нашай краіне можна самому зарабляць, клапаціцца аб сабе і сваёй сям’і.

Святлана СІДАРЭНКА,

урач агульнай практыкі Галоўчынскай АУАП:

– У “Вялікай размове з Прэзідэнтам” прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, грамадства, СМІ, і ў тым ліку моладзь. Неаднаразова прагучала, што ўласнай працай можна дабіцца многага – я з гэтым згодна. Радуе, што развіццю рэгіёнаў надаецца шмат увагі. Калі кіраўнік краіны наведваў летась аг. Вішоў, дзе я жыву, застаўся задаволены нашай інфраструктурай, узроўнем жыцця і даходаў. Гэта заслуга старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандра ЛАПАЦЕНТАВА. Ён з’яўляецца прыкладам самаадданасці і працалюбства, якія зараз прыносяць свой плён. Менавіта гэта тэма і ўзнімалася падчас размовы: мы самі нясём адказнасць за тое, якое будучае нас чакае.  

                    Падрыхтавалі Алена БЫКАВА, Марыя ШУТ

            і Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Последние новости

Новости района

19 мая в нашей стране отмечается День пионерии

19 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздничное мероприятие по случаю окончания весенних сельхозработ стал ключевым событием агрогородка Вишов этого дня

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник окончания весенних сельхозработ отмечают сегодня в СПК «Колхоз «Родина»

18 мая 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Беларуси проходит специальная программа «Детство без насилия», направленная на борьбу с педофилией

18 мая 2024
Читать новость
Новости области

Могилевский облисполком изучает мнения населения о летне-оздоровительной кампании и занятости для несовершеннолетних

18 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском межрайотделе Государственного комитета судебных экспертиз новый начальник

17 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая пройдут прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Профилактические меры опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 июля изменятся нормы времени и расхода материалов на платные медуслуги по стоматологии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Накануне Дня Победы поздравили труженицу тыла Зою Дмитриеву

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

25 мая в Белыничском районе не будут продавать алкоголь

8 мая 2024
Стрелка вверх