Начны пажар
У Бялынічах адбыўся яшчэ адзін пажар.
Паведамленне пра яго паступіла ў РАНС амаль апоўначы. Гарэў прыватны дом па вул. Абаронная райцэнтра.
Па прыбыцці пажарных да месца выкліку веранду і дах дома ўжо знішчыў бязлітасны агонь. Таксама пашкоджана маёмасць.
Прычына пажару высвятляецца.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.