Темы

Робяць права, даступнае для ўсіх

Рэгіянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці – філіялу Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі спаўняецца 20 гадоў.

За гэтыя гады ў краіне створана сістэма, якая дазваляе своечасова і ў поўным аб’ёме прадастаўляць доступ да прававой інфармацыі ўсім зацікаўленым.

Аб выніках работы і планах на будучыню журналіст райгазеты гутарыць з дырэктарам рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці Наталляй СТАНКЕВІЧ.

Наталля Уладзіміраўна, спаўняецца 20 гадоў з моманту стварэння рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці. З чым вы прыйшлі да гэтай юбілейнай даты? Чаго ўдалося дасягнуць?

За два дзясяткі гадоў зладжанай і карпатлівай працы калектыву РЦПІ пры цесным супрацоўніцтве з органамі мясцовага кіравання і самакіравання дасягнуты значныя вынікі ў вырашэнні дзяржаўных задач па забеспячэнні функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і павышэнні прававой культуры грамадзян.

Забяспечваючы функцыянаванне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях, РЦПІ на належным узроўні ажыццяўляе інфармацыйную падтрымку функцыянавання дзяржапарату на карысць устойлівага развіцця рэгіёну.

Прымаем актыўны ўдзел у рэалізацыі на тэрыторыі Магілёўшчыны прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-культурнай палітыкі, накіраванай на прававое выхаванне грамадзян, у выніку чаго прадастаўлены доступ да эталоннай прававой інфармацыі ўсім установам адукацыі, сацыяльна-педагагічным цэнтрам, цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і дамам-інтэрнатам.

Работнікі РЦПІ на пастаяннай аснове праводзяць навучальныя семінары па працы з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі для натарыусаў, пракурорскiх работнiкаў, студэнтаў ВНУ, работнікаў бібліятэк… Актыўна ўдзельнічаем у развіцці сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі. У цяперашні час у Магілёўскай вобласці створаны і паспяхова функцыянуюць на базе раённых і сельскіх бібліятэк 116 такіх цэнтраў. У апошнія гады арганізавана супрацоўніцтва з Магілёўскай абласной натарыяльнай палатай і Магілёўскай абласной калегіяй адвакатаў па правядзенні бясплатных юрыдычных кансультацый на базе публічных цэнтраў прававой інфармацыі бібліятэк вобласці. Кожны другі аўторак на базе гарадскіх і раённых бібліятэк арганізаваны бясплатны прыём грамадзян натарыусамі, адвакаты Магілёва прымаюць грамадзян адзін раз у два месяцы. І такая форма працы запатрабаваная. Калі ў 2018 годзе па кансультацыі звярнулася каля 250 чалавек, то за 8 месяцаў бягучага такіх зваротаў больш за 300.

Дзякуючы эфектыўна арганізаванай рабоце РЦПІ дэманструе высокія вынікі ў галіне распаўсюджвання і прадастаўлення прававой інфармацыі, пастаянна ўзрастае колькасць карыстальнікаў інфармацыйна-пошукавых сістэм “Эталон” і “Эталон-online”. У цяперашні час мы маем каля 2000 пастаянных карыстальнікаў пошукавай сістэмы “Эталон”. Колькасць карыстальнікаў “Эталон-online” за апошнія тры гады падвоілася.

— Такі прырост карыстальнікаў інфармацыйна-пошукавых сістэм, напэўна, не выпадковы. У чым вы бачыце сакрэт поспеху?

Сакрэт, як мне здаецца, просты: пастаяннае ўдасканаленне інфармацыйнага прадукта. Прывяду аргументы на прыкладзе пошукавай сістэмы “Эталон-online”. Многія, пэўна, звярнулі ўвагу на тое, што з 1 сакавіка гэтага года змяніўся інтэрфейс сістэмы. Яе пошук з’яўляецца інтэлектуальным: для атрымання шуканых варыянтаў досыць увесці запыт у радку пошуку ў адвольнай форме па аналогіі з інтэрнэт-пошукавікамі. Сістэма мае ўдасканалены механізм сартавання вынікаў пошуку дакументаў па некалькіх крытэрах.

У “Эталон-online” прысутнічае шмат карыснай даведачнай інфармацыі (вытворчы каляндар, памеры дзяржаўных дапамог, мінімальнай заработнай платы, бюджэту пражытачнага мінімуму і інш.). Пастаянна размяшчаюцца навіны і экспрэс-бюлетэні заканадаўства Беларусі і краін СНД, інфармацыя аб грамадскім абмеркаванні праектаў нарматыўных прававых актаў, кампетэнтнае меркаванне спецыялістаў у галіне права.

Многія карыстальнікі ацанілі магчымасць выкарыстання функцыі аўтаматычнага машыннага перакладу GoogleTranslate для працы з дакументамі і інфармацыяй на сайце сістэмы на англійскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, карэйскай, латышскай, нямецкай, польскай, французскай і іншых мовах.

Для карыстальнікаў “Эталон-online” даступныя такія актуальныя функцыі, як дакументы на кантролі, закладкі, асабісты кабінет, гісторыя пошуку і прагляду дакументаў.

З карысных бонусаў для нашых карыстальнікаў – усе кодэксы Рэспублікі Беларусь! 

Таксама кожны жадаючы можа скарыстацца мабільным дадаткам для працы з “Эталон-online”на любых партатыўных прыладах – планшэтах і смартфонах на базе Android і iOS.

Многія грамадзяне па-ранейшаму для атрымання прававой інфармацыі аддаюць перавагу менавіта друкаванаму выданню. Вы такую магчымасць даеце па-ранейшаму?

Па-ранейшаму прадстаўляем. Менавіта таму НЦПІ не спыняе сваю выдавецкую дзейнасць. Набыць друкаваныя выданні прававой тэматыкі (а гэта больш за 20 найменняў афіцыйных выданняў кодэксаў Рэспублікі Беларусь, выданні серыі “Прававая бібліятэка НЦПІ” і іншыя) можна ў РЦПІ Магілёўскай вобласці, які знаходзіцца па адрасе: вул. Дзяржынскага, 9, і ва ўсіх кнігарнях.

— Якія яшчэ важныя і перспектыўныя напрамкі работы РЦПІ вы можаце назваць?

Для любой арганізацыі РЦПІ можа сфарміраваць банк дадзеных лакальных прававых актаў. Каб, скажам, спецыяліст або кіраўнік мог карыстацца ўнутранымі загадамі, інструкцыямі, што прымаюцца ў арганізацыі, “у звязцы” з заканадаўствам.

Рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці праводзіцца работа па стварэнні, фарміраванні і прадастаўленні банкаў даных лакальных прававых актаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання: забяспечана фарміраванне 75 банкаў даных лакальных прававых актаў, у тым ліку для Магілёўскага аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў, райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Магілёва і Бабруйска, шэрагу дзяржаўных устаноў.

Гэта вельмі складаная і карпатлівая праца. Штодня спецыялісты РЦПІ апрацоўваюць каля 200 старонак тэкстаў лакальных актаў. Уся гэтая важная і складаная праца запатрабоўвае ад іх уседлівасці, высокай кваліфікацыі і адказнасці.

Распавядзіце, як мяркуеце сустракаць  20-гадовы юбілей, а таксама і пра планы на будучыню?

Вырашылі здзейсніць 20 добрых спраў. Адной з іх стала наведанне супрацоўнікамі РЦПІ выхаванцаў Магілёўскага дома дзіця, для якіх арганізавалі забаўляльную праграму і аказалі ўстанове пасільную дапамогу. Займаліся мы таксама добраўпарадкаваннем пляцоўкі ў дзіцячым садзіку № 7 г. Магілёва, афарбоўкай фасада будынка, дзе размешчаны наш офіс. Завяршыць акцыю плануем у кастрычніку пасадкай дрэў у гонар 20-годдзя ўтварэння РЦПІ Магілёўскай вобласці.

У прафесійных планах на будучыню – далейшае развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі ў рэгіёне, пашырэнне інфармацыйнага напаўнення і ўдасканаленне функцыяналу для зручнай і эфектыўнай работы з прававой і аналітычнай інфармацыяй у прававых сістэмах “Эталон” і “Эталон-online”

Мы робім права даступным для ўсіх!

     Гутарыў Міхась КАРПЕЧАНКА.

     Фота прадастаўлена РЦПІ.

 

Последние новости

Новости района

19 мая в нашей стране отмечается День пионерии

19 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздничное мероприятие по случаю окончания весенних сельхозработ стал ключевым событием агрогородка Вишов этого дня

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник окончания весенних сельхозработ отмечают сегодня в СПК «Колхоз «Родина»

18 мая 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Беларуси проходит специальная программа «Детство без насилия», направленная на борьбу с педофилией

18 мая 2024
Читать новость
Новости области

Могилевский облисполком изучает мнения населения о летне-оздоровительной кампании и занятости для несовершеннолетних

18 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском межрайотделе Государственного комитета судебных экспертиз новый начальник

17 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая пройдут прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Профилактические меры опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 июля изменятся нормы времени и расхода материалов на платные медуслуги по стоматологии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Накануне Дня Победы поздравили труженицу тыла Зою Дмитриеву

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

25 мая в Белыничском районе не будут продавать алкоголь

8 мая 2024
Стрелка вверх