Праводзілі на заслужаны адпачынак
У РАУС урачыста праводзілі на заслужаны адпачынак старшага оперупаўнаважанага АКВ, маёра міліцыі Андрэя ГАРБУЗАВА.
Без малага чвэрць стагоддзя аддаў Андрэй Анатольевіч службе ў крымінальным вышуку, а агульны стаж яго службы ў органах унутраных спраў складае больш за 28 гадоў.
Цёплыя словы падзякі за службу адрасавалі яму начальнікі РАУС Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ, РАСК – Дзмітрый НАЛІВАЙКА, міжрайаддзела ДКСЭ – Дзяніс ВІННІКАЎ, АКВ райаддзела міліцыі – Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ, калегі, ужо былыя, і ветэраны службы.
– Прынцыповасць і настойлівасць Андрэя Гарбузава пры выкананні даручаных яму задач павінна служыць прыкладам сённяшняму маладому пакаленню супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, – адзначыў Дзмітрый Налівайка. – За ўвесь час агульных стасункаў па рабочых пытаннях чуў толькі станоўчыя водгукі на адрас Андрэя Анатольевіча. І не толькі ад яго калег, але і ад саміх злачынцаў.
Такую павагу можна заслужыць толькі ўзорным выкананнем службовых абавязкаў.
Начальнік РАУС уручыў віноўніку ўрачыстасці прывітальны адрас, пенсійнае пасведчанне, кветкі і каштоўны падарунак ад калектыву райаддзела міліцыі.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.