Темы

Падтрымалі свайго лідара

Днямі адбылася першая справаздачнавыбарчая канферэнцыя раённага абяднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ.

На парадку дня канферэнцыі было агучана некалькі пытанняў, якія тычыліся працы Савета райаб’яднання прафсаюзаў са студзеня 2015 па снежань 2019 года, а таксама выбараў старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў, дэлегатаў на V справаздачна-выбарчую канферэнцыю Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і вылучэння кандыдатаў у склад Савета абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Перад удзельнікамі мерапрыемства з дакладам аб праведзенай за 5 гадоў рабоце выступіла дзеючы старшыня райаб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК.

– Галоўная задача, якая стаяла і зараз стаіць перад прафсаюзамі, – абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў грамадзян, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Прафсаюзы актыўна падключаліся да выканання рашэнняў VII з’езда ФПБ, Праграмы дзейнасці ФПБ на 2015-2020 гг, рэалізацыі рашэнняў                       V Усебеларускага сходу, актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці рэгіёна. У 2015 годзе паміж раённым выканаўчым камітэтам, райаб’яднаннем прафсаюзаў і наймальнікамі было падпісана трайное пагадненне на 2015-2018 гады, у рамках якога ўдасканальвалася сістэма сацыяльнага партнёрства. Гэта пагадненне прадаўжае сваё дзеянне ў рамках 2018-2020 гадоў. Такая практыка не мае аналагаў сярод краін СНД.

Сёлета прафсаюзы ініцыявалі шмат абнаўленняў у новую рэдакцыю Працоўнага кодэксу Беларусі. І ў нашым раёне вялася мэтанакіраваная праца па абнаўленні калектыўных дагавораў і пагадненняў, якія дзейнічаюць у арганізацыях.

Святлана Патапчык дадала, што ў нашым раёне ахоп калектыўна-дагаварным рэгуляваннем складае 98,6%.

За справаздачны перыяд на Бялыніччыне было створана 18 новых пярвічных прафсаюзных арганізацый пераважна сярод прадстаўнікоў арганізацый малога і сярэдняга бізнесу. Ім аказваецца метадычная и практычная дапамога.

Адзначыла яна і тое, што на 1 снежня 2019 года ў раёне адсутнічае запазычанасць па зарплаце. Сярэдняя заработная плата за 11 месяцаў бягучага года склала 818, 4 рубля (6 месца ў вобласці).

Таксама прафсаюзы не застаюцца ў баку ад паляпшэння ўзроўню жыцця насельніцтва раёна. З гэтай мэтай праводзіцца рэгулярны маніторынг цэн у магазінах “Родны кут” і “Бакалея” ў Бялынічах.

Добрым прыкладам стала штомесячнае правядзенне прававых прыёмаў дзяржаўнымі інспектарамі працы, якія праходзяць у арганізацыях раёна і ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў. Падчас іх з пытаннямі растлумачэння працоўнага заканадаўства да прававых інспектараў звярнуліся 237 жыхароў раёна, некалькім з іх удалося захаваць свае працоўныя месцы, яшчэ некалькім пералічылі зарплату.

На вытворчых прадпрыемствах і ў сельгасарганізацыях раёна вядзецца пастаянны кантроль за выкананнем умоў аховы працы, забеспячэннем сродкамі індывідуальнай абароны, зніжэннем выдаткаў на харчаванне работнікаў. У сельгасарганізацыях падчас пасяўных і ўборачных работ прафсаюзамі праводзяцца маніторынгі забяспечанасці працаўнікоў двухразовым гарачым харчаваннем.

Шмат увагі ўдзялялася прафсаюзамі працы з моладдзю. Пры райаб’яднанні прафсаюзаў дзейнічае маладзёжны Савет, у які ўваходзяць актывісты прафсаюзных пярвічак і РК ГА “БРСМ”. Разам з прадстаўнікамі райсавета ветэранаў праводзяцца разнастайныя акцыі, накіраваныя на выхаванне ў моладзі пачуццяў патрыятызму, гонару за сваю краіну “Захаваем памяць на вякі”, “Заспяваем гімн разам”, “Мы разам!” і іншыя. Прафсаюзныя актывісты наводзяць парадак на месцах воінскіх пахаванняў, наведваюць ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Шмат мерапрыемстваў праводзіцца ў рамках дзяржаўных свят Дня маці, Дня сям’і, Дня ведаў, Новага года і Калядаў. Некалькі гадоў паспяхова рэалізуюцца акцыі “Павіншуем маму разам”, “Збяры рукзак першакласніку”, “Першы раз у першы клас”, “Прафсаюзы – дзецям”, актыўна ўдзельнічаюць прафсаюзы ў пераднавагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. У рамках яе райаб’яднанне прафсаюзаў некалькі гадоў запар аказвае дапамогу цэнтру карэкцыйнага навучання. Днямі педагогі і выхаванцы ЦКРНіР сталі пераможцамі абласнога этапу прафсаюзнай акцыі “Мары збываюцца”. Іх мара атрымаць у падарунак штучную ёлку ажыццявілася.

– Агульная сума, выдаткаваная сёлета на падтрымку дзетак, склала больш за 38 тыс. рублёў, – дадала Святлана Патапчык. Агучыла яна таксама дзейнасць прафсаюзных арганізацый па ўшанаванні перадавікоў і ветэранаў працы, арганізацыю вольнага часу і адпачынку членаў прафсаюза, удзел у грамадскім і спартыўным жыцці і многае іншае. Паказальнымі ў гэтых сферах названы СВК “Калгас “Радзіма”, ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, жылкамгас, ПМК-241, ДЭУ-74, аддзел па адукацыі райвыканкама.

Быў адзначаны актыўны ўдзел прафсаюзаў у выбарчых кампаніях, якія адбываліся на працягу прамінулых пяці гадоў. У нядаўніх выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання 44 члены ўчастковых выбарчых камісій і 33 назіральнікі былі вылучаны ад прафсаюзных арганізацый раёна.

Зладжана праходзіла выбарчая кампанія і ў саміх прафсаюзных арганізацыях. Многім лідарам пярвічак быў аказаны давер, яны абраны на чарговыя тэрміны. Таксама сям’я прафсаюзных старшынь папоўнілася на 5 новых чалавек.

Са справаздачамі аб праводзімай у арганізацыях рабоце выступілі лідары прафсаюзных пярвічак Алена ЗУЕВА (яслі-сад аг. Ланькаў), Святлана МАНІКАЙЛА (ПМК-82 “Вадбуд”), Валянціна КАМШАКОВА (ПМК-241) і Наталля КОЗЫРАВА (лясгас).

Станоўчую адзнаку пяцігадовай працы райаб’яднання прафсаюзаў далі галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анастасія ГУСЕВА і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Фурсава.

Удзельнікі канферэнцыі таксама прызналі працу райаб’яднання прафсаюзаў задавальняючай. Шляхам адкрытага галасавання Святлана Патапчык была перавыбрана на пасаду старшыні яго на чарговы тэрмін.

Напрыканцы канферэнцыі Святлана Патапчык падзякавала старшыням прафсаюзных пярвічак за працу і ўручыла юбілейныя медалі “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” – Наталлі КАРПЕЧЫНАЙ (ААТ “Аграсэрвіс”) і Марце ШАРАПАВАЙ (РЦСАН). Грамату абласнога аб’яднання прафсаюзаў атрымала Кацярына МАНЬКОЎСКАЯ (ДЭУ-74), граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, – Вольга ЦАПІК (СДЮШАР) і Вера ЦІЛЛАЕВА (МЦ “Ветразь”).

                                    Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                        Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

19 мая в нашей стране отмечается День пионерии

19 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздничное мероприятие по случаю окончания весенних сельхозработ стал ключевым событием агрогородка Вишов этого дня

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник окончания весенних сельхозработ отмечают сегодня в СПК «Колхоз «Родина»

18 мая 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Беларуси проходит специальная программа «Детство без насилия», направленная на борьбу с педофилией

18 мая 2024
Читать новость
Новости области

Могилевский облисполком изучает мнения населения о летне-оздоровительной кампании и занятости для несовершеннолетних

18 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском межрайотделе Государственного комитета судебных экспертиз новый начальник

17 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая пройдут прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Профилактические меры опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 июля изменятся нормы времени и расхода материалов на платные медуслуги по стоматологии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Накануне Дня Победы поздравили труженицу тыла Зою Дмитриеву

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

25 мая в Белыничском районе не будут продавать алкоголь

8 мая 2024
Стрелка вверх