Темы

Актрыса трагічнага лёсу

Актрыса трагічнага лёсу

 

«…Перебиты, переломаны крылья.

                                                           Дикой болью всю душу свело»…

                                                   (Песня Сонькі з кінафільма

                                                             «Заключенные» рэжысёра Яўгена

                      Чарвякова)

Сёння актрыса Вера ЯНУКОВА вядомая хіба што самым абазнаным гісторыкам савецкага тэатра і кіно. А быў жа час, калі пра яе творчыя поспехі пісалі «Правда», «Известия»… Быў час, калі яна працавала з найвыдатнейшымі рэжысёрамі і ва ўсіх калектывах займала статус вядучай актрысы.

Вера Янукова, у дзявоцтве Стрэмянава (па іншых звестках – Стрэмянная), нарадзілася ў верасні 1904 года. На той час яе бацька Дзмітрый Львовіч, селянін з вёскі Сіпайлы Нежкаўскай воласці, ажаніўшыся на магіляўчанцы Марыі Фефілантавай, перабраўся на сталае жыхарства ў гэты губернскі горад, дзе працаваў рабочым на адным з заводаў. Безумоўна, па крайняй меры да 1920 года, Вера неаднаразова наведвала бацькаву малую радзіму, сустракалася з туташняй раднёй. Іншымі словамі, повязь бліскучай актрысы з вёскай Сіпайлы відавочная.

Клеапатра пралеткульту

У неспакойным 1920 годзе, шаснаццацігадовай дзяўчынай, Вера назаўсёды пакідае Магілёў, каб праз нейкі час апынуцца ў Маскве. Таксама магчыма, што папярэдне дзяўчына займалася ў драматычным гуртку, якія тады дзейнічалі пры ваенных гарнізонных клубах, і ў Маскву яна прыехала па накіраванні для далейшага свайго прафесійнага навучання. Вера амаль адразу ж была прынята ў трупу Першага рабочага тэатра пралеткульту, дзе рэжысёрам быў на шэсць гадоў старэйшы за яе пазней знакаміты Сяргей Энзенштэйн. Веру ў тэатры называлі «парцалянавай статуэткай» і, як напісала ў сваіх успамінах «Эйзенштейн и женщины» артыстка гэтага ж тэатра Юдзіф Глізер, «гэта маленькае чарцяня з кудрамі грэчаскай багіні ўяўляла сабой усё што заўгодна, але толькі не тып пралетарскай гераіні» і назвала Янукову «трапяткой, магчыма, па-сапраўднаму першым каханнем Эйзенштэйна». Але Вера была замужам: спачатку за Януковым, а потым пабралася шлюбам з акцёрам і рэжысёрам Канстанцінам Кочынам.

«Клеапатра пралеткульту», як называлі Веру, і на самой справе была вельмі прыгожая, абаяльная. Не закахацца ў яе было немагчыма. Яна паланіла мужчын прыгажосцю, воляй, смеласцю, талентам…

Пасля сыходу С. Эйзенштэйна з тэатра іх творчыя шляхі болей не перакрыжоўваліся, хоць у сваіх мемуарах ён згадваў артыстку.

Заўважым, што першым спектаклем С. Эйзенштэйна ў Першым рабочым тэатры пралеткульту была сатырычная камедыя А. Астроўскага «На всякого мудреца довольно простоты», дзе Вера Янукова сыграла ролю Клеапатры Мамаевай. Як успамінаюць відавочцы паказу, Вера была сапраўднай зоркай гэтага спектакля.

Тая ж Юдзіф Глізер успамінала: «Ах, как ее одел Эйзен – шелка и страусовые перья! Но самое главное – как он ее раздевал! В самые серьезные моменты с нее неожиданно, как-то невзначай, падало платье и она оставалась в одном трико, да еще в черном, да еще с цилиндром на голове. Она казалась заморской статуэткой». І яшчэ ацэнкі-цытаты Веры Януковай: «Спортивна, страстно-эротична (после разрывов с такой мужчины «стонали и катались по полу»), гибка, идеальная актриса-трансформер.»… «Подвижная и изменчивая, как ртуть, жгущая наотмашь экспрессивными поворотами стана, шеи, взмахами рук, острыми ракурсами: щека – изящный подбородок – вздернутый нос.».

Вера таксама выканала ролі Элі і камсамолкі ў спектаклях С. Эйзенштэйна па п’есах С. Траццякова «Чуеш, Масква?» і «Супрацьгазы».  

У 1932 годзе Першы рабочы тэатр спыніў сваю дзейнасць і Вера Янукова становіцца актрысай тэатра ВЦСПС. На падмостках яго яна сыграла ролі Рэну ў спектаклі «Вершины счастья» па п’есе Дос Пассоса, Юнгі (“Матросы из Каттаро” Ф. Вольфа), Веры Пятроўны Званковай («Вздор» К. Фінна).

З кастрычніка 1935 года актрыса служыць у Рэалістычным тэатры. Тут Вера Дзмітрыеўна сыграла ролі Татуіраванай па п’есе Мікалая Пагодзіна «Арыстакраты», Дэздэмоны ў спектаклі «Атэла», уносячы «в набитый оскомину образ свежие краски: прелестный эротизм и строптивость.».

Камедыя «Арыстакраты» прысвячалася тэме перавыхавання чэкістамі заключаных пад варту ў Салавецкім лагеры. Вера ў спектаклі выканала эпізадычную ролю. На прэм’еры прысутнічалі Кагановіч, Ягода, кіраўнікі будаўніцтва Беламорканала. Поспех спектакля займеў усесаюзны маштаб і праз год была выпушчана кінаверсія яго пад назвай «Заключенные», дзе ролю Сонькі (Татуіраваная ў спектаклі) выканала Вера Янукова. Вялікім поспехам карысталася песня Сонькі, якую выконвала Вера: «Перебиты, переломаны крылья. Дикой болью всю душу свело. Кокаина серебряной пылью все дороги мои замело…».

У гэты перыяд Вера Янукова пазнаёмілася з легендарным лётчыкам, Героем Савецкага Саюза Міхаілам Вадап’янавым і, як сцвярджае пецярбургскі даследчык гісторыі тэатра У. Калязін, выйшла за яго замуж. Удзельнік знакамітай экспедыцыі па ратаванні чалюскінцаў яшчэ да гэтай падзеі напісаў кнігу «Мара пілота», на старонках якой распавёў пра сваё жаданне скарыць Паўночны полюс. Яго мара збылася. А 21 мая 1937 года ў Рэалістычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля «Мара», створанага па кнізе знакамітага лётчыка. Вера Янукова сыграла ў ім ролю бортмеханіка Ані Біруковай, каханай галоўнага героя. «П’еса ўзнікла з мары, – пісала з нагоды прэм’еры газета «Известия».– Сіла гэтай мары натхніла аўтара. Сіла гэтай мары вяла яго ў палёце над вечнымі льдамі Арктыкі. Абаяльнасць гэтай мары дапамагла акцёрам тэатра (Абрыкосаву, Януковай і інш.) стварыць жывыя, шчырыя вобразы савецкіх лётчыкаў. Якая па-сапраўднаму незвычайная прэм’ера!».

У гэтым жа годзе Рэалістычны і Маскоўскі камерны тэатры зліліся. У лютым наступнага года аб’яднаны тэатр паказаў прэм’еру спектакля «Качубей», у якім Вера Дзмітрыеўна сыграла сваю апошнюю ролю – ролю Суседкі.

Драматычнае каханне

Асобная старонка кароткай біяграфіі актрысы звязана з вядомым нямецкім рэжысёрам-палітэмігрантам, членам германскай кампартыі з 1919 года Эрвінам Піскатарам, які прыехаў у Маскву напрыканцы 1920 гадоў і хацеў заснаваць тут эксперыментальны палітычны тэатр. Нічога добрага з гэтага не выйшла.

Эрвін у той час займаўся і здымкамі рускай версіі кінафільма «Паўстанне рыбакоў». У ролі партовай дзяўчыны лёгкіх паводзін ужо здымалася вядомая актрыса Вера Марэцкая. Але Эрвін Піскатар пазнаёміўся з Верай Януковай, закахаўся ў яе і прапанаваў ролю Марэцкай. Дзеля Эрвіна Вера кідае мужа К. Кочына, пакідае на яго выхаванне дачку, каб толькі быць побач са сваім новым каханым.

У лютым 1935 года ў Маскоўскім кінатэатры «Ударнік» пад старшынствам Сергея Эйзенштэйна адкрыўся Першы міжнародны кінафестываль. «Паўстанне рыбакоў» Эрвіна Піскатара, прэм’ера якога адбылася восенню папярэдняга года, у праграму яго не ўключылі. Не лёгка было прыжыцца ў тагачаснай Маскве і самому Эрвіну. Яго многія творчыя ідэі не атрымлівалі падтрымкі, дый пазіралі на яго досыць падазрона. А заадно і на Веру: падтрымлівае сувязь з замежнікам.

Даведаўшыся, што нямецкі пісьменнік і палітэмігрант Ліон Фейхтвангер збіраецца напісаць кнігу пра Сталіна і Савецкі Саюз і выпраўляецца з гэтай нагоды ў паездку для збору матэрыяла, Эрвін па-сяброўску просіць яго ўзяць сабе ў памочніцы Веру. Яна і суправаджала пісьменніка з кастрычніка 1936 па люты наступнага года. Зразумела, сачылі і за Фейтвангерам, і за Верай. У прыватнасці, адна з перакладчыц яго твораў Дора Караўкіна ў сваіх даносах падрабязна апісвала кожны дзень, праведзены пісьменнікам. «Несмотря на, что т. Аплетин всячески старается контролировать посещения Фейхтвангера, к нему все же пролезают иногда люди, которые вредно на него влияют, – інфармавала каго трэба Дора. – Вчера он принял «жену» Пискатора, артистку драматического театра Янукову. Она ему нарассказала всяческих ужасов о нашей жилищной нужде. Не говоря уже о том, якобы Пискатор уплатил кому-то 200 тысяч за квартиру, после чего ему квартира не досталась, т. к. его надули. Самое ужасное впечатление на него произвел её рассказ о том, как она летом ночевала две недели на бульваре»…

Хмары згушчаліся.

Па заданні Камінтэрна летам 1936 года Эрвін Піскатар выехаў у камандзіроўку – у Прагу, Парыж. Не вярнуўшыся ў Маскву, ён тым самым выратаваў сабе жыццё. Хоць жыў надзеяй на вяртанне, на сустрэчу з каханай Верай. Як і яна таксама.

Вера Дзмітрыеўна канчаткова рассталася з Эрвінам пасля таго, як даведалася, што ён пабраўся шлюбам з дачкой багатага прамыслоўцы і эмігрыраваў з ёй у Амерыку. Эрвін кахаў яе да апошніх дзён свайго жыцця, аб чым сведчаць запісы яго дзённікаў. Без даты: «З радыёпрымача даносіцца песня – гэта Вера, Вера! …Больш ніхто не спявае. Божа мой! Вера! Яна тут! Мінулае ў порах сцірае сённяшняе…»; «Снілася, быццам бы нас арыштавалі разам з Верай, якая была апранута занадта лёгка. У ва сне… бачыў лінію яе патыліцы разам з валасамі, што хваляю збягалі ўніз. Лістапад 1959 г.». А вось радкі, якія запісала жонка Эрвінам Піскатара, прамоўленыя ім у бальніцы за некалькі дзён да смерці: «Разлука была жахлівая, і я яшчэ доўга пакутваў з-за яе. Сакавік 1966 г.».

Вера засталася адна. У 1937 годзе Палітбюро ЦК ВКП(б) прымае пастанову, у адпаведнасці з якой усе жонкі выяўленых трацкісцкіх шпіёнаў падлягаюць заключэнню ў лагеры не менш як на 5-8 гадоў.

Пра стасункі Веры Дзмітрыеўны з Эрвінам Піскатарам (сужыцелька), нямецкімі палітэмігрантамі, канешне ж, ведаюць там, дзе трэба. Выратаваннем для яе становіцца славуты лётчык Міхаіл Вадап’янаў.

У чэрвені 1938 года калектыў работнікаў тармазнога завода вылучае Веру Янукову кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР, аб чым сведчыць матэрыял у часопісе «Савецкі артыст» – «Прывітанне табе, дастойны кандыдат!».

Магчыма, Веры Януковай, змяніўшы кола сяброў, амплуа, пачаўшы новую кар’еру, удалося б пазбегнуць арышту «за сувязь з замежнікам». Але 12 мая 1939 года пасля сямі месяцаў цяжкай хваробы яна памірае.

Без падманнага пафасу

Пакінула наша зямлячка свой след і ў савецкім кінематографе. Яна здымалася ў такіх фільмах, як «Дневник Глумова» (1923 год, роля Мамаевай), «Стачка» (1924, жонка рабочага), «Восстание рыбаков» (1934, партовая дзяўчына), «Заключенные» (1936, Сонька), «Карьера Рудди» (1934, Эдзі). 

Фільм «Заключенные» паставіў рэжысёр Яўген Чарвякоў. Пасля выхаду яго на экран Вера Янукова, якая сыграла ролю Сонькі, стала пазнавальнай, знакамітай актрысай. У газеце «Правда» ў артыкуле «Фильм о перековке» Барыс Гарбатаў напісаў: «Она (Вера Янукова, – М.К.) сумела без лишней истеричности, без ложного пафоса создать правдивый, волнующий образ девушки, измученной проклятым прошлым, и жадно, со стиснутыми зубами, ухватившейся за светлую перспективу, которую ей показали в лагере.».

Але стужка неўзабаве была знята з пракату і ўзноўлена толькі праз два дзясяткі гадоў.

Кароткае жыццё Веры Януковай, дзяўчыны з перыферыі, было вельмі падзейным, насычаным, радасным і трывожным – аж да драматызму. Яна вучылася ў славутага Сяргея Эйзенштэйна, іншых выдатнейшых рэжысёраў тэатра і кіно. І ў ва ўсіх тэатральных калектывах была вядучай актрысай, хоць галоўных, вызначальных роляў ёй сыграць так і не давялося.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

19 мая в нашей стране отмечается День пионерии

19 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздничное мероприятие по случаю окончания весенних сельхозработ стал ключевым событием агрогородка Вишов этого дня

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник окончания весенних сельхозработ отмечают сегодня в СПК «Колхоз «Родина»

18 мая 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Беларуси проходит специальная программа «Детство без насилия», направленная на борьбу с педофилией

18 мая 2024
Читать новость
Новости области

Могилевский облисполком изучает мнения населения о летне-оздоровительной кампании и занятости для несовершеннолетних

18 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском межрайотделе Государственного комитета судебных экспертиз новый начальник

17 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая пройдут прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Профилактические меры опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 июля изменятся нормы времени и расхода материалов на платные медуслуги по стоматологии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

8 мая Анатолий Малашко проведет выездной прием граждан

6 мая 2024
Стрелка вверх