Темы

Спадчына бабулі Фені

Спадчына бабулі Фені

Сённяшнім майстрыхам значна прасцей тварыць свае «шэдэўры», чым іх матулям і бабулям. І прыналежнасці для рукадзелля с часам удасканаліліся, і матэрыялы можна падабраць без праблем. Таму невыказнае захапленне выклікаюць працы, створаныя 50 і больш гадоў назад. Як, напрыклад, карціна з выявай шыкоўнага ўсходняга палаца ў асяроддзі трапічнай зеляніны, вышытая крыжыкам Феадосіяй Сяргееўнай ЛАПУШАВАЙ (1911 года нараджэння). Дакладна вызначыць час, калі жанчына яе стварала, зараз немагчыма – хутчэй за ўсё, у пасляваенныя гады. Але адкуль узяўся ў яе фантазіях такі экзатычны пейзаж? Дзе набыла так шмат нітак разнастайных адценняў? – Хутчэй за ўсё, яна вышывала, гледзячы на паштоўку. Тады ж схем знайсці было практычна немагчыма, – мяркуе яе ўнучка
Алена Лапушава, у чыёй хаце-аграсядзібе «Жураўліны крык» (у вёсцы Станцыя Друць) бабуліна карціна займае ганаровае месца на сцяне аднаго з пакояў. – Ведаю, што ў яе кожнае лета спыняліся кватаранты з Масквы. Думаю, сваіх гасцей яна і прасіла прывозіць матэрыялы для рукадзелля – у сталіцы дастаць іх было значна лягчэй. Сёння і Алена, і яе дачка Анастасія працягваюць добрую традыцыю, якая дасталася ім ад прамаці як духоўная спадчына. Абедзве любяць рукадзельнічаць. Але, як высветлілася, не толькі вышываць.

Калі сабраць работы, створаныя Аленай Лапушавай за ўвесь час, мусіць, можна было б завесіць усе сцены ў яе прасторным шматпакаёвым доме. Іх сотні. Большасць раздорана сябрам і сваякам, некаторыя ўпрыгожваюць пакоі ў аграсядзібе.

Рэгулярна час з’яўляюцца новыя: зіма – самы зручны час ствараць іх, пакуль сад і агарод адпачываюць пад снегам. Гэта і вышыўка (звычайнымі каляровымі ніткамі, бісерам, алмазнай мазаікай), і карціны ў тэхніцы дэкупажу, і пано з саломкі. Усе сюжэты – прыродныя, некаторыя – з элементамі фэнтэзі. Кацяня, якое задрамала на дрэве, старадаўні драўляны млын пасярод макавага поля, мульцяшнае зайчаня ў спадніцы і вянку палявых кветак, сінічка на галінцы… Здаецца, нібы свежы подых хваёвага казачнага лесу, сярод якога стаіць аграсядзіба, зачароўваючым, натхняльным віхрам урываецца ў адчыненыя вокны.  Займацца рукадзеллем Алена пачала крыху больш за дваццаць гадоў таму, калі дачка падрасла і пайшла ў школу, – так з’явілася больш воль нага часу/

Насця, дарэчы, заўсёды мела слабасць да вобразаў ваўкоў, вось мама і вышывала іх шмат, у хаце сабралася цэлая тэматычная калекцыя. Рукадзельніца купляла наборы са схемамі ў спецыяльных магазінах і паступова ўдасканальвала сваё майстэрства. Прызнаецца, што работаць з алмазнай мазаікай падабаецца ёй менш за ўсё: занадта проста і хутка, а таму мала займальна. Ды і вышыўкай гэта называецца вельмі ўмоўна: маленечкія «алмазікі» даводзіцца не прышываць, а прыклейваць спецыяльным клеем.


Продолжение материала читайте в районной газете от 8 февраля 2023 года 

Последние новости

Главное

Александр Лукашенко требует от КГБ решительно пресекать деятельность иностранных спецслужб на территории Беларуси

20 мая 2024
Читать новость
Новости района

19 мая в нашей стране отмечается День пионерии

19 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздничное мероприятие по случаю окончания весенних сельхозработ стал ключевым событием агрогородка Вишов этого дня

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник окончания весенних сельхозработ отмечают сегодня в СПК «Колхоз «Родина»

18 мая 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Беларуси проходит специальная программа «Детство без насилия», направленная на борьбу с педофилией

18 мая 2024
Читать новость
Новости области

Могилевский облисполком изучает мнения населения о летне-оздоровительной кампании и занятости для несовершеннолетних

18 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском межрайотделе Государственного комитета судебных экспертиз новый начальник

17 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая пройдут прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Профилактические меры опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Накануне Дня Победы поздравили труженицу тыла Зою Дмитриеву

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

25 мая в Белыничском районе не будут продавать алкоголь

8 мая 2024
Стрелка вверх