Темы

Таямніцы Галоўчына і яго наваколля

Таямніцы Галоўчына і яго наваколля

Падчас знаёмства з гістарычнай спадчынай Бялыніцкага краю ніяк нельга абысці бокам старажытны Галоўчын і яго наваколлі. Гэта сёння, раскінуўшыся па зялёных пагорках, аграгарадок вядзе размеранае правінцыяльнае жыццё. А некалькі стагоддзяў таму яно літаральна віравала. Над дахамі драўляных жылых дамоў зіхацелі купалы трох праваслаўных храмаў і касцёла. З мноства кузняў па наваколлі разносіліся гукі кавальскіх інструментаў. Вёўся бурны гандаль. У XVI-XVIII стст тут размяшчаўся адзіны вядомы на сучаснай тэрыторыі раёна драўляна-земляны замак. Галоўчынская зямля захоўвае памяць аб падзеях 1812 года, Паўночнай вайны 1700-1721 гг. І ўся яна абвеяна загадкамі і легендамі былых часоў


Годам заснавання Галоўчына, паводле першых звестак у пісьмовых крыніцах, афіцыйна прынята лічыць 1443 год. Аднак можа стацца, што гісторыя яго сыходзіць каранямі ў мінулае куды глыбей! Некаторыя навукоўцы схіляюцца да таго, што менавіта Галоўчын і ёсць старажытны горад Галацічаск, аб якім напісана ў «Аповесці мінулых гадоў» як аб месцы бітвы і разгрому дружыны князя Усяслава Чарадзея і войска Яраполка Ізяславіча, князя Уладзіміра-Валынскага і Тураўскага. Зрэшты, матэрыяльных таму пацверджанняў падчас раскопак, паведзеных тут у 1960-х гадах, не выявілася. У розны час замкам валодалі княгіня Алена, дачка рускага цара Івана ІІІ, князі Галоўчынскія, Патоцкія, Пацы, Патуліцкія-Войзбуны, яна знаходзілася на тэрыторыі і Вялікага Княства Літоўскага, і Расійскай Імперыі. Эпохі росквіту Галоўчына заўсёды рэзка абрываліся спусташэннем, што наступала ўслед за крывавымі бітвамі. 

З канца 19-га стагоддзя тут праходзіла рыса аселасці яўрэяў, якія з гадамі сваёй прадпрымальнасцю і майстравітасцю зноў узнялі мястэчка на пік развіцця рамесніцтва і гандлю. Падрабязней пазнаёміцца з цікавымі дэталямі гістарычнага мінулага аграгарадка яго гасцям можа дапамагчы Андрэй Супіталёў, краязнаўца і настаўнік гісторыі, правёўшы экскурсію ў музеі мясцовай школы. Менавіта ён распрацаваў маршрут, падарожнічаць па якім мы вам і прапануем для таго, каб яшчэ глыбей пагрузіцца ў таямніцы зямлі галоўчынскай.

1. Свята-Троіцкая царква

Гэты стыльны драўляны праваслаўны храм знаходзіцца на адной з цэнтральных вуліц аграгарадка – Магілёўскай, і з’яўляецца сапраўдным яго ўпрыгожаннем. Асвячэнне адбылося 24 чэрвеня 2013 г., але гісторыя царквы сыходзіць каранямі ў даўніну. Пабудавана яна была яшчэ да 18 стагоддзя. У росквіт ваяўнічага атэізму храм збіраліся разбурыць, але вернікам удавалася яго адстойваць. У канцы Вялікай Айчыннай вайны, 27 чэрвеня 1944 года, адыходзячы, фашысты расстралялі купал з гарматы-самаходкі. А «давяршылі справу» – разбурылі царкву дашчэнту – ужо свае ў хрушчоўскую эпоху. У 1990-х гадах галоўчынцы паспрабавалі вярнуць рэліквію: мясцовы калгас узяўся яе адбудоўваць нанова, але ўжо з цэглы. Толькі вось грошай хапіла на сцены і адзін купал, які… ніколі не быў узнесены на сваё месца – доўгія гады так і прастаяў на зямлі, побач з разбураным недабудам. У выніку адрадзіць рэлігійна-культурную каштоўнасць удалося дзякуючы мясцоваму жыхару, які перабраўся жыць ў Мінск, Леаніду Бекарэвічу, чый цесць многія гады таму адпраўляў службы ў гэтым храме. Да адкрыцця царквы адрэстаўравалі і старажытны спіс абраза Бялыніцкай Божай Маці, які доўга захоўвала дома, а потым вырашыла перадаць у Свята-Троіцкую царкву жыхарка ГалоўчынаВера Кужалькова.

2. Памятны знак Дзянісу Давыдаву

Галоўчынцы любяць сваю малую радзіму і беражліва захоўваюць памяць пра яе гістарычнае мінулае. Нават, здавалася б, пра не вельмі істотныя яго моманты, але звязаныя са знакамітымі людзьмі. Так, паміж магазінам і школай у 2012-м годзе па ініцыятыве мясцовага краязнаўцы Васіля Цыркунова быў устаноўлены камень з мемарыяльнай дошкай, якая нагадвае аб тым, што з 13 на 14 лістапада 1812 года ў мястэчку Галоўчын разам з эскадронам сваіх «гусар лятучых» начаваў герой Айчыннай вайны 1812 года, рускі паэт і гусар Дзяніс Давыдаў. Назаўтра адважныя воіны ўжо штурмавалі Бялынічы, дзе знаходзіўся акупацыйны гарнізон, шпіталь, склады. Гэтая падзея адбылася ў ноч з 13 на 14 лістапада 1812 года.

3. Замчышча і старажытнае гарадзішча

Мясцовасць, дзе тры стагоддзі таму размяшчаўся Галоўчынскі замак, тутэйшыя жыхары сёння называюць «Сыраварня». Справа ў тым, што ў 1950-1970 гг. у паўразбураных падвалах старажытнага ўмацавання размяшчаўся цэх калгаса «Наша Перамога», у якім вырабляўся сыр. Ад вялікага ўмацаванага збудавання XVI стагоддзя сёння застаўся толькі паўразбураны падмурак з чырвонай цэглы. У ім згадваюцца ўрослыя «па плечы» ў зямлю праёмы ў выглядзе арак. Замак быў пабудаваны князямі Галоўчынскімі і спраўна выконваў свае абарончыя функцыі аж да падзей Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў. Размяшчаўся ён на 4-6-метровым узвышэнні па беразе ракі Вабіч. Раскопкі праводзіліся тут не раз. Былі знойдзены фрагменты пячной кафлі XVIII стагоддзя, а таксама рэшткі керамічнага посуду, датаваныя IX-XIII стагоддзямі. Гэта дазволіла навукоўцам зрабіць высновы, што задоўга да замка на яго месцы знаходзілася старажытнае гарадзішча. 

 

4. Памятны знак і полеГалоўчынскай бітвы

Непадалёк ад замчышча знаходзяцца месцы, звязаныя з падзеямі Паўночнай вайны 1700-1721 гг. На мяжы Галоўчына і вёскі Старое Сяло стаіць валун з адпаведным надпісам. Хроніка падзей такая. Шведскі кароль Карл XII летам 1708 года пачаў з Гродна паход на Усход. Яго армія 7 чэрвеня без бою заняла Мінск, а 14 чэрвеня пераправілася цераз Бярэзіну. 3 ліпеня 1708 года адбылася Галоўчынская бітва. Рускія ў ёй былі разбіты і адступілі за Дняпро, але ў гэтай баталіі Карл XII атрымаў сваю апошнюю перамогу. Народная памяць захоўвае ўспаміны аб тых падзеях у яшчэ двух назвах мясцовых «славутасцей». Гэта «Карлава крыніца». А таксама – «Жалезны брод». Захавалася легенда, што менавіта ў гэтым месцы у адной з атак удзельнічаў Карл XII, пры фарсіраванні Вабічы на кані ён завяз у гразі, зваліўся ў ваду і ледзь не патануў. Войскі тут прыйшлося перапраўляць, уладкоўваючы ім пераправу так спешна, што выкарыстоўвалі ўсё, што апынулася пад рукамі – у тым ліку запас стрэльбаў.

5. Камяні з «парасонамі» ў в. Сурды

Бялыніцкая зямля славіцца загадкавымі язычніцкімі помнікамі. На пад’ездзе да вёскі Падзевічы стаіць прыдарожны валун з выемкай, у якой сабіраецца вільгаць, і мясцовыя жыхары лічаць яе лекавай. У Заазер’і аматараў старажытных містычных загадак прыцягваюць увагу каменныя крыжы, устаноўленыя над месцамі пахаванняў старажытныя жорны. Вядома аб існаванні ў некалькіх месцах раёна замшэлых камянёў (верагодней за ўсё – надмагільных), з высечанымі на іх датамі, і незразумелымі і неразгаданымі пакуль знакамі. Так, на старых вясковых могілках у вёсцы Сурды таксама можна сустрэць такія камяні з выбітымі на іх знакамі «парасонаў». Якую сэнсавую нагрузку нясе вобраз шаста з паўсферай, дакладна невядома. Існуюць толькі здагадкі, самая распаўсюджаная з якіх сведчыць аб тым, што шост можа пазначаць «сусветную вось», а паўсфера – «нябесны купал». Вядома, што максімальная колькасць камянёў з падобнымі знакамі размешчана ў Мінскай і Віцебскай абласцях, нязначная колькасць ёсць у Магілёўскай і Гродзенскай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Последние новости

Новости района

19 мая в нашей стране отмечается День пионерии

19 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздничное мероприятие по случаю окончания весенних сельхозработ стал ключевым событием агрогородка Вишов этого дня

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник окончания весенних сельхозработ отмечают сегодня в СПК «Колхоз «Родина»

18 мая 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Беларуси проходит специальная программа «Детство без насилия», направленная на борьбу с педофилией

18 мая 2024
Читать новость
Новости области

Могилевский облисполком изучает мнения населения о летне-оздоровительной кампании и занятости для несовершеннолетних

18 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском межрайотделе Государственного комитета судебных экспертиз новый начальник

17 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая пройдут прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Профилактические меры опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 июля изменятся нормы времени и расхода материалов на платные медуслуги по стоматологии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

8 мая Анатолий Малашко проведет выездной прием граждан

6 мая 2024
Стрелка вверх