Темы

У Цяхціне прайшла прэм’ера спектакля «Бабіна навука» — казка пра культурнасць і родную мову

У Цяхціне прайшла прэм’ера спектакля «Бабіна навука» — казка пра культурнасць і родную мову

Прэм’ера спектакля па п’есе-казцы М. Захаранкі «Бабіна навука» адбылася ў Цяхцінскай сельскай бібліятэцы-філіяле напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

Казка спадабалася ўсім. Сюжэт яе просты: нявыхаваная баба не ўмее трымаць сябе за сталом, грубіць дзеду, унукам, не ведае правілаў этыкету. Ёй на дапамогу прыходзіць мядзведзь, які разам з унукамі і дзедам дапамагае бабулі спасцігнуць правілы паводзін, стаць культурнай і добразычлівай.

Тэатралізаваная пастаноўка паказала не толькі яркія характары герояў, але і вельмі мілагучную,
дасціпную, яркую, самабытную беларускую мову. Дзеці з цікавасцю паўтаралі моўныя выразы: «жылі-былі», «век звекаваў», «маху даць», «шызая галубка». У асобных мізансцэнах гучала
народная музыка і песні.

Спецыяльна для паказу быў зроблены каркас лялечнага тэатра і самі лялькі, якія мацаваліся на палачкі. Некаторыя фігуры і прадметы ўжытку былі зроблены з картону і прыгожа расфарбаваны.
І гледачам, і ўдзельнікам спектакль на беларускай мове вельмі спадабаўся.
Наступнае выступленне юных артыстау тэатральнага класа філіяла Цяхцінскай ДШМ запланавана ў дзіцячым садку. Няхай маленькія жыхары Цяхціна таксама далучаюцца да мілагучнай беларускай мовы. Яна ў нас – адна з самых прыгожых славянскіх моў!

Вольга АСТАФ’ЕВА,
настаўнік тэатральнага класа ДШМ.

Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»



Последние новости

Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем