Темы

Упершыню ў нашым раёне прайшоў злёт юных ратавальнікаў-пажарных

Упершыню ў нашым раёне прайшоў злёт юных ратавальнікаў-пажарных. Паказаць свае навыкі і ўменні сабраліся сем каманд устаноў адукацыі Бялыніччыны.

– Пасля лёсавання хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі пуцявыя лісты, і пачаліся спаборніцтвы, – распавяла інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ. – У конкурсе “Знаўцы АБЖ” па два прадстаўнікі ад кожнай каманды адказалі на хуткасць на тэарэтычныя пытанні. Самыя высокія вынікі паказалі вучні СШ   № 2, Машчаніцкай і Вішоўскай СШ.

Адказаць на пытанні і прымяніць на практыцы свае веды неабходна было і ў конкурсе “Аказанне першай медыцынскай дапамогі”. З гэтым добра справіліся каманды Вішоўскай СШ і Іскраўскай БШ, а перамогу святкавалі рабяты СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага. Яны атрымалі падарункі РА “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”.

Самымі напружанымі і цікавымі конкурсамі злёту сталі “Баявое разгортванне” і “Устаноўка палаткі”, у якіх перамаглі прадстаўнікі СШ № 2. Старшы матрос-ратавальнік раённага аддзялення ОСВОД Ганна ДАРАШКЕВІЧ за выдатны вынік уручыла рабятам падарунак.

У конкурсе “Агляд строю і песні” пераможцамі аказаліся вучні Вішоўскай СШ, за што былі ўзнагароджаны падарункамі РА ГА “БРСМ”.

Самым складаным для дзяцей быў конкурс “Пад’ём па штурмавой лесвіцы на другі паверх вучэбнай вежы”, але ўсе ўдзельнікі добра справіліся і з гэтым заданнем. Сярод хлопчыкаў лепшым стаў вучань Запольскай СШ Мікіта ДРАЗДОЎ, дзяўчынак – Кацярына ЧЫБІСАВА з Машчаніцкай СШ. Яны ўзнагароджаны дыпломамі РАНС і каштоўнымі прызамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Падводзячы вынікі ўсіх этапаў злёту, журы вызначыла пераможцаў у агульнакамандным заліку. Трэцяе і другое месцы занялі каманды Цяхцінскай і Машчаніцкай СШ. Перамогу здабылі прадстаўнікі СШ № 2, атрымаўшы права прадстаўляць раён на занальным этапе абласнога злёту юных ратавальнікаў-пажарных.

Марыя ШУТ.

Фота прадастаўлена РАНС.

Последние новости

Общество

15 мая в Беларуси будет отмечаться Международный День семьи

13 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси посеяно 85 процентов всех яровых культур

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

13 мая 2026
Читать новость
Новости области

Тематическую горячую линию проведёт Могилевский облисполком

13 мая 2026
Читать новость
Общество

Мнение: Польша тонет в долгах и скандалах

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский РОЧС информирует: как провести купальный сезон без происшествий

13 мая 2026
Читать новость