Темы

Служба ў войску гартуе сапраўдных мужчын

Для дванаццаці юнакоў нашага раёна літаральна праз некалькі дзён пачнецца новы этап у жыцці. Ён адказны і значны для кожнага з іх, таму патрабуе ад нашых землякоў сур’ёзнага стаўлення. Гаворка ідзе пра тэрміновую службу ў войску.

Днямі ў раёне адбыўся традыцыйны Дзень прызыўніка.

З мэтай пазнаёміць маладых людзей з ранейшым вайсковым жыццём для іх была арганізавана экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які размешчаны ў СШ № 2 райцэнтра. Кіраўнік яго Святлана АСАДЧАЯ правяла для будучых вайскоўцаў насычаную і пазнавальную экскурсію.

Затым для маладых людзей адбыліся ўрачыстыя праводзіны. Добрай службы пажадалі прызыўнікам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ, ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, старшыні раённага аб’яднання ветэранаў Яўген ЧАРНЯКОЎ і РА ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў    Афганістане” Віктар ПАДОЛЬСКІ, в. а. першага сакратара РК “БРСМ” Марына ШАБУСАВА.

– Сёння асаблівы дзень, і ён прысвечаны вам – тым, хто гатовы выканаць свой доўг у імя Айчыны, – звярнулася да хлопцаў Іна Ігнатовіч. – Служба ў радах Узброеных Сіл Беларусі – сапраўдная школа станаўлення маладога чалавека як мужчыны і грамадзяніна, ганаровая і адказная місія. Ад таго, як вы будзеце адносіцца да сваіх службовых абавязкаў, спасцігаць ваенную навуку, залежыць абароназдольнасць нашай краіны.

Ваенны камісар Мікалай Гамолка пажадаў прызыўнікам лёгкай і цікавай службы, упэўненасці ў сабе і сваіх сілах. Ён заклікаў рабят прадстаўляць раён толькі з лепшага боку, апраўдаць надзеі родных і блізкіх, быць годнымі звання абаронцы  Айчыны.

– Абараняючы Радзіму, ганарыцеся тым, што за вашай спінай мір і спакой цэлай дзяржавы, – дадаў ён.

Завітаў на Дзень прызыўніка і наш зямляк, вайсковец 5-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Мікалай ЛАПО, які папоўніў шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь паўгода таму.

Ён падзяліўся з будучымі салдатамі сваімі ўражаннямі аб вайсковай службе, расказаў пра ваенныя вучэнні, у якіх з вялікай цікавасцю прымае ўдзел. А таксама пажадаў ім сіл, мужнасці і ўпэўненасці ў сабе, каб тэрміновая ваенная служба пакінула пасля сябе толькі станоўчыя ўспаміны і ўражанні.

Каб падбадзёрыць будучых абаронцаў Айчыны, салісты і музычныя калектывы РЦК падарылі ім прыгожы канцэрт.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

КАМЕНТАРЫЙ

Аляксандр ПШЫХОДСКІ, начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата:

– Хочацца нагадаць усім нядобрасумленным прызыўнікам пра тое, што існуе цэлы комплекс эфектыўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ваенным камісарыятам сумесна з РАУС і пракуратурай па прафілактыцы правапарушэнняў, звязаных з ухіленнем маладых людзей ад тэрміновай службы ў войску.

Трэба памятаць, што за гэта прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. Па выніках сёлетняга прызыву чатыры прызыўнікі прыцягнуты ваенным камісарыятам да адміністрацыйнай адказнасці, справы па яшчэ двух будуць перададзены ў РАУС для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці.

Напрыклад, восенню мінулага года бялынічанін ухіляўся ад мерапрыемстваў прызыву, за што быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 435 КК РБ. У якасці пакарання яму быў прызначаны год папраўчых работ з выпрабавальным тэрмінам. У гэты прызыў “ухіліст” усё роўна папоўніць шэрагі беларускіх вайскоўцаў.

Таму можна з упэўненасцю казаць пра тое, што ўсе спробы нядобрасумленных маладых людзей ухіліцца ад тэрміновай ваеннай службы заканчваюцца для іх вялікімі непрыемнасцямі.

Последние новости

Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Концерт органной музыки прошёл в художественном музее в Белыничах

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем