Темы

У мінулую суботу на тэрыторыі СШ № 2 урачыста адкрылі спартыўную пляцоўку па міні-футболе

У мінулую суботу на тэрыторыі СШ № 2 урачыста адкрылі спартыўную пляцоўку па міні-футболе.

У нашай краіне развіццю фізкультуры і спорту надаецца вялікая ўвага і значэнне. Пра гэта сведчаць і высокія дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах, і наяўнасць сучаснай спартыўнай базы, і актыўная падтрымка здаровага ладу жыцця.

З нагоды Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту ў рамках раённай прафілактычнай акцыі “Бялыніцкі раён – тэрыторыя здароўя” ў СШ № 2 у мінулую суботу ўрачыста адкрылі спартыўную пляцоўку для заняткаў па міні-футболе.

Удзел ва ўрачыстасці прынялі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, дырэктар Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Беларускай федэрацыі футбола Іван ГАРАВЕЦ, намеснік старшыні ГА “Магілёўская абласная федэрацыя футбола” Дзмітрый КАЛАЧОЎ, майстар спорту міжнароднага класа, шматразовы чэмпіён Беларусі ў складзе футбольнай каманды “БАТЭ” Аляксандр ПАЎЛАЎ, майстар спорту, чэмпіён Беларусі ў складзе футбольнай каманды “Шахцёр” Павел ПЛАСКОННЫ, выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Футбол” МЦ “Ветразь”, бялынічане і госці горада.

Для многіх вядомых беларускіх футбалістаў дарога ў вялікі спорт пачалася ў родным горадзе, а Бялынічы сталі своеасаблівым трамплінам у іхняй спартыўнай кар’еры. Апроч Аляксандра Паўлава і Паўла Пласконнага, гонар беларускага спорту дастойна абараняюць бялынічане Дзмітрый ПАРФЁНАЎ, Аляксандр СЯЛЯВА, Юрый КАВАЛЁЎ, Аляксандр КЛЕШЧАНОК… У Бялынічах расце і дастойная замена ім. У мнагапрофільным цэнтры “Ветразь” дзейнічаюць 13 аб’яднанняў па інтарэсах “Футбол”, у якіх займаюцца 144 вучні. Юныя футбалісты паспяхова ўдзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. А сучасная спартыўная пляцоўка па міні-футболе дапаможа ім заваёўваць новыя перамогі, дабівацца новых дасягненняў.

Нагадаем, што рэалізацыя гэтага праекта стала магчымай дзякуючы дапамозе асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК № 241”, ДРБУ № 170 “Магілёўаблдарбуд”, ДЭУ № 74 “Магілёўаўтадар”, індывідуальнага прадпрымальніка Кірылы РАЮШКІНА.

Ганаровае права забіць першы гол у новыя вароты новай футбольнай пляцоўкі было прадастаўлена майстрам спорту Аляксандру Паўлаву і Паўлу Пласконнаму. Пасля адбыўся таварыскі матч па міні-футболе паміж камандамі “Юнацтва” Магілёўскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву і ДУА “Мнагапрофільны цэнтр “Ветразь” г. Бялынічы”.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем