Темы

Як папярэдзіць дзіцячы траўматызм

Траўмы і няшчасныя выпадкі — адны з галоўных фактараў пагрозы жыццю і здароўю дзяцей. У дзяцей дашкольнага ўзросту часта здараюцца бытавыя траўмы.

Перш за ўсё, гэта недастатковы нагляд з боку дарослых або зусім яго адсутнасць. Асноўныя крыніцы траўм: падзенні, удары, выпаданне з вокнаў. Як правіла, дзеці ўдараюцца аб розныя прадметы, бегаючы па кватэры, таму бацькам рэкамендуецца пазбавіць дом ад вострых прадметаў і кутоў, замацаваць мэблю пры дапамозе адмысловага абсталявання, не загрувашчваць дзіцячыя пакоі і месцы, адведзеныя для гульняў, цяжкімі прадметамі.

У сакавіку 2019 года ў Бялынічах прадметам мэблі было траўміравана малалетняе дзіця. У выніку здарэння яму былі нанесены цялесныя пашкоджанні цяжкай ступені. Адной з прычын атрымання траўм стала адсутнасць кантролю.

Бацькам рэкамендуецца, пакуль дзіця маленькае, сачыць, каб яно не ўзлазіла высока. Найбольшую небяспеку ўяўляюць вокны, нельга маленькім дзецям узлазіць на падваконнік. Рэкамендуецца абсталяваць вокны адмысловымі запорнымі прыладамі, зачыняць іх, калі ў пакоі знаходзіцца маленькае дзіця.

Сярод іншых прычын дзіцячага траўматызму: раны, нанесеныя вострымі прадметамі, апёкі, удушша ад праглынутых дробных прадметаў, атручэнне бытавымі хімічнымі рэчывамі, паражэнне электрычным токам, утапленне, транспартны траўматызм і г.д.

Паважаныя бацькі! Каб пазбегнуць сітуацый, звязаных з дзіцячым траўматызмам, будзьце больш уважлівыя да выканання сваіх абавязкаў перад тымі, каму вы падарылі жыццё.

              Алена ЯЦКОВА,

         следчы РАСК.

 

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем